Кіргізстан разьлічвае, што Беларусь прыме меры па затрыманьні і экстрадыцыі Джаныбека Бакіева ў Бішкек, заявіў Часовы Павераны ў Справах Кіргізстану ў Беларусі Дзьмітрый Лі.
«Кіргіскі бок выказвае надзею, што беларускім бокам усё ж такі будуць прынятыя вычарпальныя меры па неадкладным затрыманьні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кіргізскую Рэспубліку ў рамках дзейных міжнародных дамоваў, удзельнікамі якіх зьяўляюцца як Кіргізстан, так і Рэспубліка Беларусь», — паведаміў дыплямат журналістам 27 жніўня ў Менску.
Лі сказаў, што, каб пазьбегнуць розных інтэрпрэтацыяў, ён упаўнаважаны заявіць, што 24 жніўня бягучага году Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кіргізстану ў Беларусі Асаналіеў адкліканы ў Бішкек для правядзеньня кансультацыяў у сувязі з сытуацыяй, якая тычыцца знаходжаньня Джаныбека Бакіева на тэрыторыі Беларусі.
«Дадзеная мера прынятая ў сувязі з адсутнасьцю рэакцыі кампэтэнтных органаў беларускага боку на вэрбальную ноту ад 21 жніўня і заяву МЗС Кіргізстану ад 22 жніўня адносна знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзяніна Кіргіскай Рэспублікі Ж.Бакіева, які шукаецца праваахоўнымі органамі Кіргізстану і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы», — заявіў Часовы Павераны, перадае Інтэрфакс.
На пытаньне, калі пасол Кіргізстану зможа вярнуцца ў Менск, Лі адказаў, што «гэта будзе залежаць ад беларускага боку».
Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных сказаў карэспандэнту «Свабоды», што беларускі МЗС ня мае ніякай афіцыйнай інфармацыі ад кіргіскага боку. Нота была атрыманая 6 дзён таму.
«Гэтая нота была перададзеная ў кампэтэнтныя органы», — адзначыў Савіных.
Ён дадаў, што адказу давядзецца чакаць мінімум месяц, «а калі гэта зьвязана яшчэ і з расьсьледаваньнем, то я нават ня ведаю».
«Колькі спатрэбіцца часу на адказ, я ня ведаю», — сказаў Савіных.
Неўзабаве пасьля скіданьня Курманбэка Бакіева ў 2010 годзе на Інтэрнэт-партале youtube зьявіўся запіс тэлефоннай размовы паміж сынам зрынутага прэзыдэнта Максімам Бакіевым і братам Курманбека Бакіева Джаныбекам. Суразмоўцы абмяркоўвалі пляны вяртаньня да ўлады, Максім казаў дзядзьку: "Вы для рускіх - ідэальны чалавек. Яны любяць тых, хто носіць пагоны, з кім можна гарэлку папіць".
У траўні 2010 году Курманбек Бакіеў пракамэнтаваў аўдыёзапіс размовы сына і брата наступным чынам:
"Я павінен адкрыта заявіць, я цяпер ня маю кантактаў ні з кім са сваіх братоў, бо я ведаю, што калі я зь імі зьвяжуся – ці з сынамі ці з братамі – тады на мяне навесяць усё, пра што вы гаворыце".