Першы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне Пятро Садоўскі камэнтуе «Свабодзе» рашэньне Кіргізстану адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацыяў.
«Гэта банальная справа, калі гаварыць агульна, як гэта прынята ў дыпляматычнай службе. Што можа зрабіць у гэтай сытуацыі беларускі бок? Калі ён не атрымаў яшчэ усёй дакладнай інфармацыі аб магчымых злачынствах Бакіева, то справа можа зацягнуцца. Краіна, так бы мовіць, усьляпую звычайна не выдае асобу, якая лічыцца злачынцам і якую патрабуе выдаць нейкая іншая краіна.
Калі наш бок гэтага не атрымаў, ён будзе патрабаваць нейкай дадатковай інфармацыі, вывучаць пытаньне і г. д. Вось што можа быць.
Але калі такія паперы ў Менску ўжо ёсьць, то брата былога прэзыдэнта Кіргізстану трэба выдаваць».