Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падвёў вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ад партыі — 57 прэтэндэнтаў вылучыў зьезд АГП, 48 чалавек падалі дакумэнты на рэгістрацыю і 35 чалавек прайшлі гэты этап пасьпяхова. Страты на сёньняшні ўдзень складаюць 13 чалавек.
Анатоль Лябедзька не выключае, што некалькіх чалавек яшчэ ўдасца вярнуць у сьпісы сьпікераў, бо незарэгістраваныя кандыдаты будуць абскарджваць рашэньні акруговых камісій. Ён пашкадаваў, што не зарэгістравалі экс-міністар абароны Паўла Казлоўскага, вельмі харызматычную Людмілу Мірзаянаву, лідара прадпрымальніцкага руху зь Віцебску Ірыну Яскевіч.
Але касьцяк застаўся: гэта сам Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Аляксандар Сасноў, Юры Хашчавацкі. Быццам бы пазытыўна вырашаецца пытаньне па Льву Марголіну
Анатоль Лябедзька патлумачыў, што ў АГП вельмі ясная і непарушная пазыцыя: яны па-ранейшаму выстаўляюць тры ўмовы, якія дадуць ім магчымасьць ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Першая — гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Другая — уключэньне сяброў партыі ў акружныя і ўчастковыя камісіі. І трэцяя — адмена альбо жорсткая рэглямэнтацыя датэрміновага галасаваньня. Пасьля 15 верасьня АГП будзе здымаць з выбарчай гонкі сваіх сьпікераў.
Але рэгістрацыя 35 сяброў партыі будзе выкарыстаная, каб данесьці да людзей , што Аляксандар Лукашэнка і ягоная сыстэма — гэта тупік, і выйсьце з тупіка — гэта свабодныя, сумленныя выбары. Абавязкова выкарыстаюць сьпікеры АГП і магчымасьць выступаў у тэле- і радыёэфіры, запэўнівае Анатоль Лябедзька:
«Безумоўна, мы робім стаўку на выступы, хоць яны і ў запісе. У мяне будзе эфір 29 жніўня ў 17 гадзін на радыё „Сталіца“ і на ТВ «Беларусь-2» — 5 верасьня ў 19:40. Я спадзяюся, што гэтыя выступы прагучаць. Не выключаем, што можа быць цэнзура, альбо частковая, альбо поўная. Тады мы будзем апэляваць да незалежных сродкаў масавай інфармацыі, да інтэрнэт-выданьняў, да сацыяльных сетак».