Выбарчыя камісіі зарэгістравалі 30 кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ і адмовілі ў рэгістрацыі 9% вылучэнцаў ад партыі.
Сярод іншых зарэгістраваныя старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ён быў вылучаны Зьездам БНФ па Аўтазаводзкай выбарчай акрузе № 92, а таксама намесьнікі старшыні — Рыгор Кастусёў (Шклоўская выбарчая акруга № 90) і Аляксандр Стральцоў (Гарадзенская сельская выбарчая акруга № 52).
9% ад вылучаных Партыяй БНФ патэнцыйных кандыдатаў — Сяргея Брыцікава, Сяргея Карповіча і Павала Севасьцьяна — не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Па меркаваньні акруговых камісіяў, да Сяргея Брыцікава і Сяргея Карповіча былі прэтэнзіі адносна правільнасьці запаўненьня падатковай дэклярацыі. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Павала Севасьцьяна стала непагашаная судзімасьць за 2005 год.
Адмоўныя рашэньні акруговых камісіяў Партыя БНФ будзе абскарджваць у судзе, — паведамляе прэсавая служба партыі.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыўшы, што выбарчыя камісіі зарэгістравалі пераважную большасьць кандыдатаў ад Партыі БНФ, заявіў:
— Відавочна, улады ў першую чаргу імкнуліся на этапе рэгістрацыі кандыдатаў вывесьці з выбарчай кампаніі тых, хто меў намер удзельнічаць у кампаніі да дня галасаваньня і змагацца ня толькі за прыхільнасьць людзей, але і за іх галасы. Мы ж у існуючых умовах правядзеньня выбарчых кампаніяў яшчэ напачатку году вырашылі канцэнтравацца на пашырэньні падтрымкі каштоўнасьцяў і ідэяў Партыі БНФ у грамадзтве. І нашая тактыка застаецца нязьменнай. Мы будзем сустракацца зь людзьмі, распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, выступаць на тэлебачаньні і радыё, друкаваць сваю праграму ў СМІ — да моманту правядзеньня другой сэсіі Зьезду Партыі — 15 верасьня. Натуральна, нашых кандыдатаў могуць пазбавіць рэгістрацыі і раней, але сёньня мы маем 30 зарэгістраваных прадстаўнікоў Партыі БНФ, гэта немалая лічба, і працуем далей паводле свайго пляну.
XV Зьезд Партыі БНФ вылучыў 38 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 5 зь іх па выніках фармаваньня ўчастковых камісіяў прынялі рашэньне адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў знак пратэсту.