У жніўні мінуў год, як быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Яго асудзілі на чатыры з паловай гады няволі з канфіскацыяй маёмасьці, абвінаваціўшы ва ўтойваньні прыбыткаў. Хоць насамрэч грошы, пералічаныя на рахункі Алеся Бяляцкага замежнымі праваабарончымі арганізацыямі, выкарыстоўваліся на тое, каб дапамагаць у Беларусі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і перасьледу.
Лёс палітвязьня Алеся Бяляцкага працягвае цікавіць нашага сталага слухача Міхаіла Лекаха з Латвіі, з Рыгі. Чытач незадаволены тым, як гэта тэма асьвятляецца ў перадачах «Свабоды». Спадар Леках піша:
— напісаў у сваім лісьце Міхаіл Леках, падпісаўшыся наступным чынам: «грамадзянін Беларусі, прафэсійны аналітык і экспэрт, доктар тэхнічных навук».
Палітычным вязьнем Алеся Бяляцкага прызналі дзясяткі ўплывовых міжнародных праваабарончых арганізацый, дэталёва вывучыўшых ўсе аспэкты крымінальнай справы, паводле якой ён быў асуджаны беларускім судом на шматгадовае турэмнае зьняволеньне. Ня думаю, што для вас, спадар Леках, зьяўляецца таямніцай той бясспрэчны факт, што сродкі, якія пераводзілі замежныя арганізацыі на рахункі Алеся Бяляцкага, выдаткоўваліся на дапамогу пацярпелым ад палітычнага перасьледу з боку беларускага рэжыму. Чаму грошы залічваліся асабіста Бяляцкаму, а не арганізацыі? Бо з 2003 году «Вясну» пазбавілі рэгістрацыі, і праваабаронцы мусілі шукаць розныя шляхі, каб працягваць сваю дзейнасьць. Заснавальнікі «Вясны» ня раз зьвярталіся да ўлады з просьбай аднавіць рэгістрацыю, каб дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі цалкам легальна. І кожны раз атрымлівалі адмову. Чаму? Толькі таму, што ўлада не жадала бачыць у краіне ніякіх праваабаронцаў.
Дарэчы, дзень 4 жніўня 2012 года — гадавіна арышту кіраўніка «Вясны» — сёлета адзначаўся як Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі.
Што да Вашых, спадар Леках, папрокаў ва «ўтрыманьні». Радыё «Свабода» ніколі не хавала і не хавае крыніцаў свайго фінансаваньня. Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі выдаткоўвае грошы на радыёвяшчаньне на такія краіны, як Беларусь, каб насельніцтва гэтых рэгіёнаў, дзе вялікія праблемы з доступам да аб’ектыўнай інфармацыі, мела магчымасьць даведацца праўду пра падзеі ва ўласнай краіне і вакол яе. Пры гэтым, мы зыходзім зь меркаваньня, што добра інфармаванае насельніцтва — адна з галоўных перадумоў дэмакратыі.
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста Ігнат Гавенскі са Смаргоні разважае пра наступствы для Беларусі ўступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю:
Далучэньне краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі не азначае, што ўжо на наступны дзень кошты на ўсе тавары і паслугі зьменяцца да ўзроўню сусьветных. Такога кшталту пагадненьні — аб’ёмныя, зь вялікай колькасьцю агаворак і выключэньняў, іх уступленьне ў сілу расьцягнутае ў часе (часам на многія гады). Вось і ў выпадку з Расеяй зьмена ўнутраных коштаў на многія важныя для краіны таварныя групы (у тым ліку на энэргарэсурсы) адбудзецца не ў адзін момант. Так што і для Беларусі гэты пераход таксама будзе паступовым і наўрад ці такім радыкальным, як Вы, спадар Ігнат, прадбачыце.
✉ ✉ ✉
Новы ліст ад нашага даўняга слухача і аўтара Алеся Васілеўскага зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёна. Гэтым разам спадар Алесь расказвае пра сумную падзею ў жыцьці сваёй вёскі:
Сапраўды, спадар Алесь, бусьлінае гняздо ў многіх вёсках — як сымбаль жыцьця, як добры знак. І няцяжка зразумець вашы пачуцьці ў зьвязку з тым, што сям’я буслоў раптоўна пакінула звыклае месца...
Хоць увогуле арнітолягі наўрад ці пагодзяцца з Вашымі высновамі наконт дабратворнага ўплыву апрацаванай зямлі на птушынае жыцьцё. У тым мясьцінах, дзе чалавек спыняе гаспадарчую дзейнасьць, дзікія птушкі якраз пачуваюць сябе найлепшым чынам. Рознага кшталту касілкі, камбайны, трактарныя плугі для лугавога птаства — найгоршыя ворагі. Колькі птушыных гнёздаў зьнішчалася і працягвае зьнішчацца пад коламі тэхнікі...
✉ ✉ ✉
Цікавую гісторыю зь вясковага жыцьця распавядае ў сваім новым лісьце на Свабоду Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёна:
Разам зь лістом слухач даслаў газэтную публікацыю з адметнай гісторыяй таго, як царкоўныя званы апынуліся ў Лукаўскім возеры. Справа была на пачатку 60-х гадоў, калі савецкі лідар Мікіта Хрушчоў, абвясьціўшы набліжэньне камунізму, санкцыянаваў чарговы этап змаганьня з рэлігіяй. Тады камуністы пачалі масава зачыняць і зьнішчаць храмы. Дайшла чарга і да Лукаўскай царквы. Знаходлівыя вернікі, разумеючы, што адстаяць царкву немагчыма, вырашылі выратаваць хаця б званы — і ўтапілі іх у возеры. Падчас моцнай засухі, калі вады ў возеры паменела, самы вялікі звон стаў бачны. Мясцовае начальства распарадзілася дастаць яго з возера і парэзаць на мэталялом. Але вернікі апярэдзілі сельсаветчыкаў: на лодках перацягнулі звон на глыбіню. А на беразе пакінулі запіску: маўляў, хто наважыцца падняць і зьнішчыць звон — будзе расстраляны. Тады яшчэ ўсе памяталі пра тое, што недалёка ад гэтага месца ў пасьляваенны час нехта забіў старшыню калгаса. І звон пакінулі ў спакоі.
Большасьці тых людзей, якія ратавалі званы, сёньня ўжо няма сярод жывых. Але іхныя дзеці і ўнукі маюць нагоду, каб згадаць сваіх мудрых продкаў добрым словам.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.

«Гэты ліст будзе даволі рэзкім, бо нельга спакойна ставіцца да таго, што з дня ў дзень на хвалях «Свабоды» перадаецца няпраўда, і такім чынам дэзінфармуюцца мільёны радыёслухачоў. Хлусьня — у тым, што махляр і злодзей Алесь Бяляцкі вамі, спадарства, падаецца як палітзьняволены. Цікава, зь якога гэта часу людзі, якія ўчынілі крымінальнае злачынства, сталі палітвязьнямі ці праваабаронцамі?
Цікава таксама было б даведацца, спадар Жданко: гэтак прадстаўляць перад слухачамі Бяляцкага — гэта ваша асабістая ініцыятыва? Ці гэта ініцыятыва Дзярждэпартамэнту ЗША, на ўтрыманьні якога знаходзіцца радыёстанцыя?
У сувязі з гэтым паўстаюць і іншыя пытаньні. Вось вы, супрацоўнікі радыё, часта паўтараеце, што вы — свабодны і аб’ектыўны сродак масавай інфармацыі. Але я не магу зразумець: як могуць быць свабоднымі асобы, што знаходзяцца на чужым утрыманьні? Вось асабіста я — свабодны і аб’ектыўны, бо тэлефаную і адсылаю карэспандэнцыю на свае асабістыя грошы, заробленыя сумленнай працай.
І не крыўдуйце, калі я, пачуўшы чарговую хлусьню пра чарговых злодзеяў і хабарнікаў, якіх вы залічваеце ў палітвязьні (маю на ўвазе ня толькі Бяляцкага, але і Бандажэўскага ды іншых) вымушаны буду пачаць публікаваць у цэнтральных беларускіх выданьнях свае выбраныя лісты, адрасаваныя Беларускай службе Радыё „Свабода“»,
Цікава таксама было б даведацца, спадар Жданко: гэтак прадстаўляць перад слухачамі Бяляцкага — гэта ваша асабістая ініцыятыва? Ці гэта ініцыятыва Дзярждэпартамэнту ЗША, на ўтрыманьні якога знаходзіцца радыёстанцыя?
У сувязі з гэтым паўстаюць і іншыя пытаньні. Вось вы, супрацоўнікі радыё, часта паўтараеце, што вы — свабодны і аб’ектыўны сродак масавай інфармацыі. Але я не магу зразумець: як могуць быць свабоднымі асобы, што знаходзяцца на чужым утрыманьні? Вось асабіста я — свабодны і аб’ектыўны, бо тэлефаную і адсылаю карэспандэнцыю на свае асабістыя грошы, заробленыя сумленнай працай.
І не крыўдуйце, калі я, пачуўшы чарговую хлусьню пра чарговых злодзеяў і хабарнікаў, якіх вы залічваеце ў палітвязьні (маю на ўвазе ня толькі Бяляцкага, але і Бандажэўскага ды іншых) вымушаны буду пачаць публікаваць у цэнтральных беларускіх выданьнях свае выбраныя лісты, адрасаваныя Беларускай службе Радыё „Свабода“»,
— напісаў у сваім лісьце Міхаіл Леках, падпісаўшыся наступным чынам: «грамадзянін Беларусі, прафэсійны аналітык і экспэрт, доктар тэхнічных навук».
Палітычным вязьнем Алеся Бяляцкага прызналі дзясяткі ўплывовых міжнародных праваабарончых арганізацый, дэталёва вывучыўшых ўсе аспэкты крымінальнай справы, паводле якой ён быў асуджаны беларускім судом на шматгадовае турэмнае зьняволеньне. Ня думаю, што для вас, спадар Леках, зьяўляецца таямніцай той бясспрэчны факт, што сродкі, якія пераводзілі замежныя арганізацыі на рахункі Алеся Бяляцкага, выдаткоўваліся на дапамогу пацярпелым ад палітычнага перасьледу з боку беларускага рэжыму. Чаму грошы залічваліся асабіста Бяляцкаму, а не арганізацыі? Бо з 2003 году «Вясну» пазбавілі рэгістрацыі, і праваабаронцы мусілі шукаць розныя шляхі, каб працягваць сваю дзейнасьць. Заснавальнікі «Вясны» ня раз зьвярталіся да ўлады з просьбай аднавіць рэгістрацыю, каб дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі цалкам легальна. І кожны раз атрымлівалі адмову. Чаму? Толькі таму, што ўлада не жадала бачыць у краіне ніякіх праваабаронцаў.
Дарэчы, дзень 4 жніўня 2012 года — гадавіна арышту кіраўніка «Вясны» — сёлета адзначаўся як Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі.
Што да Вашых, спадар Леках, папрокаў ва «ўтрыманьні». Радыё «Свабода» ніколі не хавала і не хавае крыніцаў свайго фінансаваньня. Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі выдаткоўвае грошы на радыёвяшчаньне на такія краіны, як Беларусь, каб насельніцтва гэтых рэгіёнаў, дзе вялікія праблемы з доступам да аб’ектыўнай інфармацыі, мела магчымасьць даведацца праўду пра падзеі ва ўласнай краіне і вакол яе. Пры гэтым, мы зыходзім зь меркаваньня, што добра інфармаванае насельніцтва — адна з галоўных перадумоў дэмакратыі.
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста Ігнат Гавенскі са Смаргоні разважае пра наступствы для Беларусі ўступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю:
«Гэта — рэальны выклік для беларускага дыктатара і ўсёй ягонай камарыльлі. Бо што па сутнасьці азначае далучэньне Масквы да гэтай арганізацыі? У Расею пойдзе танны імпарт, і беларуская прадукцыя ў выніку ня вытрымае канкурэнцыі.
А па-другое, Расея пачне пастаўляць Беларусі газ і нафту па сусьветных коштах. А наконт таго, наколькі ў нас эфэктыўныя прадпрыемствы, ці гатовы яны працаваць ва ўмовах сумленнай канкурэнцыі — ні ў каго ілюзіяў няма....
Нават калі Лукашэнка і Пуцін неяк дамовіліся пра гэтыя пытаньні, то гэта азначае толькі адно: ланцуг, на якім расейскі прэзыдэнт трымае беларускага, становіцца яшчэ карацейшы.
У гэтай сувязі, лічу, пара ўжо весьці размову пра тое, якой будзе магчымая дата адхіленьня Лукашэнкі ад улады ў Беларусі і наступных дэмакратычных пераўтварэньняў у нашай дзяржаве».
А па-другое, Расея пачне пастаўляць Беларусі газ і нафту па сусьветных коштах. А наконт таго, наколькі ў нас эфэктыўныя прадпрыемствы, ці гатовы яны працаваць ва ўмовах сумленнай канкурэнцыі — ні ў каго ілюзіяў няма....
Нават калі Лукашэнка і Пуцін неяк дамовіліся пра гэтыя пытаньні, то гэта азначае толькі адно: ланцуг, на якім расейскі прэзыдэнт трымае беларускага, становіцца яшчэ карацейшы.
У гэтай сувязі, лічу, пара ўжо весьці размову пра тое, якой будзе магчымая дата адхіленьня Лукашэнкі ад улады ў Беларусі і наступных дэмакратычных пераўтварэньняў у нашай дзяржаве».
Далучэньне краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі не азначае, што ўжо на наступны дзень кошты на ўсе тавары і паслугі зьменяцца да ўзроўню сусьветных. Такога кшталту пагадненьні — аб’ёмныя, зь вялікай колькасьцю агаворак і выключэньняў, іх уступленьне ў сілу расьцягнутае ў часе (часам на многія гады). Вось і ў выпадку з Расеяй зьмена ўнутраных коштаў на многія важныя для краіны таварныя групы (у тым ліку на энэргарэсурсы) адбудзецца не ў адзін момант. Так што і для Беларусі гэты пераход таксама будзе паступовым і наўрад ці такім радыкальным, як Вы, спадар Ігнат, прадбачыце.
✉ ✉ ✉
Новы ліст ад нашага даўняга слухача і аўтара Алеся Васілеўскага зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёна. Гэтым разам спадар Алесь расказвае пра сумную падзею ў жыцьці сваёй вёскі:
«Упершыню за многія гады (а можа, і дзесяцігодзьдзі) нашу вёску Клетнае сёлета пакінулі буслы. Прыляцеўшы ўвесну, спрабавалі, як звычайна, сваё ранейшае гняздо на старой воданапорнай вежы паднавіць. Аднак, пэўны час папрацаваўшы і, адклаўшы яйкі, паклекаталі пра нешта дзюбамі ды раптоўна пакінулі гняздо. І вось лета імкліва мінае — а буслоў ні духу. І без таго глухая наша вёска пасьля гэтага неяк яшчэ больш зьдзічэла, асірацела бяз гэтых птушак. Няма сёлета і лебедзяў на мясцовым азярцы.
Вядома, справа гэта — прыродная, але я вось задумваюся: чаму гэтак адбываецца? Раней жа такога не было! Думаю, без чалавека тут не абышлося. Птушка ж шукае, дзе больш корму. Увесну на палегліцы яна яшчэ штосьці знайсьці магла — вужа, жабку, мо смаўжа. А вось паднялася трава наўкола (цяпер ужо нікому непатрэбная, ніхто яе ня косіць) — і паспрабуй у такіх зарасьніках што знайсьці. Які тут бусел ногі пацягне!
Каб працавала зямля, то жыла б і прыгажосьць, і птушкі, якія прызвычаіліся да апрацаванай зямлі. А бяз гэтага сіратліва і вусьцішна ў вёсцы — бы на могілках»
Вядома, справа гэта — прыродная, але я вось задумваюся: чаму гэтак адбываецца? Раней жа такога не было! Думаю, без чалавека тут не абышлося. Птушка ж шукае, дзе больш корму. Увесну на палегліцы яна яшчэ штосьці знайсьці магла — вужа, жабку, мо смаўжа. А вось паднялася трава наўкола (цяпер ужо нікому непатрэбная, ніхто яе ня косіць) — і паспрабуй у такіх зарасьніках што знайсьці. Які тут бусел ногі пацягне!
Каб працавала зямля, то жыла б і прыгажосьць, і птушкі, якія прызвычаіліся да апрацаванай зямлі. А бяз гэтага сіратліва і вусьцішна ў вёсцы — бы на могілках»
Сапраўды, спадар Алесь, бусьлінае гняздо ў многіх вёсках — як сымбаль жыцьця, як добры знак. І няцяжка зразумець вашы пачуцьці ў зьвязку з тым, што сям’я буслоў раптоўна пакінула звыклае месца...
Хоць увогуле арнітолягі наўрад ці пагодзяцца з Вашымі высновамі наконт дабратворнага ўплыву апрацаванай зямлі на птушынае жыцьцё. У тым мясьцінах, дзе чалавек спыняе гаспадарчую дзейнасьць, дзікія птушкі якраз пачуваюць сябе найлепшым чынам. Рознага кшталту касілкі, камбайны, трактарныя плугі для лугавога птаства — найгоршыя ворагі. Колькі птушыных гнёздаў зьнішчалася і працягвае зьнішчацца пад коламі тэхнікі...
✉ ✉ ✉
Цікавую гісторыю зь вясковага жыцьця распавядае ў сваім новым лісьце на Свабоду Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёна:
«Здарылася гэта другога ліпеня. Было іх пяцёра. Выцягнулі яны з возера ў вёсцы Лукава царкоўны звон — 88 кіляграмаў — і вырашылі здаць на мэталялом: каляровы мэтал цяпер дорага каштуе. Прывезьлі — людзі выбеглі глядзець. А работнікі прыёмнага пункту кажуць: «Калі прымем у вас гэты звон, нас папросяць сысьці з працы. Вязіце яго ў храм». Я асабіста яго мераў: 55 сантымэтраў у дыямэтры. Звон належыць Забалоцкай царкве Сьвятой Тройцы. Усяго іх было некалькі. У Лукаве на званіцы вісіць 20-пудовы (330 кілаграмаў). Другі — недзе больш як 80 кіляграмаў (яго выцягнулі з возера 20 год таму), і некалькі званоў невялікіх дасталі яшчэ да будаўніцтва царквы. (Званы гэтыя ў свой час утапілі, каб не дасталіся камуністам). Два пайшлі ў сабор, адзін (два з паловай пуды) перадаў чалавек, што захоўваў яго. Лёс яшчэ шасьці невядомы. А вось астатнія ў возеры — вагой 15, 12, 10, 4, 2 і 1 пуд. Магчыма, яны і парныя, бо ўзятыя былі ў свой час з двух храмаў. Пошукі іх пачнуцца ў жніўні: ужо дамовіліся пра гэта з аквалянгістамі».