Іран: 306 ахвяраў жахлівага землятрусу

Пашкоджаныя землятрусам дамы ва Ўсходнім Азэрбайджане, правінцыі Ірану

На паўночным захадзе Ірану ў правінцыі Усходні Азэрбайджан, дзе 11 жніўня адбыліся два магутныя землятрусы, пад заваламі знойдзеныя жывымі толькі два чалавекі.

Гэта адбылося праз двое сутак пасьля афіцыйнага завяршэньня пошукава-выратавальных працаў. Паводле іранскага агенцтва ІРНА, абодва выратаваныя — у добрым стане.

Паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі землятрусу сталі ня менш 306 чалавек, пацярпелі больш за 3 тысячы, тысячы — засталіся без прытулку.

Улады Ірана спачатку адмовіліся ад дапамогі з-за мяжы, якую прапаноўвалі розныя старны, у тым ліку Злучаныя Штаты, у якіх няма з Іранам дыпламатычных адносін. Аднак у панядзелак віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Рэза Рахімі заявіў, што «ў існых абставінах Іран гатовы прыняць замежную дапамогу ахвярам землятрусу».


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады Ірану зьнізілі колькасьць ахвяр землятрусу

Як заявіў журналістам міністар унутраных спраў краіны Махамад Найджар, колькасьць ахвяр і пацярпелых аказалася ніжэй, чым заяўлялася раней. Паводле яго даных, загінулі 227 чалавек, пацярпелі 1380.