Беларускія ўлады аспрэчаць рашэньне МАК аб пазбаўленьні алімпійскага золата Надзеі Астапчук за выяўлены ў яе пробах допінг.
Пра гэта заявіў журналістам па прылёце з Лёндану першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Заічкаў, перадае БЕЛТА.
«У крыві спартсмэнкі быў знойдзены допінг, гэта пацьвердзілі абедзьве пробы — А і Б. Мы будзем разьбірацца, што адбылося, правядзем расьсьледаваньне. Мы яшчэ пазмагаемся за мэдаль нашай спартсмэнкі, будзем адстойваць яе інтарэсы», — сказаў Заічкаў.
Камэнтуючы вынікі выступаў беларускіх алімпійцаў на гульнях у Лёндане, Заічкаў заявіў, што каманда нічога выбітнага не паказала:
«Плян на Алімпіяду не выкананы, па некаторых відах спорту выступленьне і зусім апынулася правальным. Справа не ў спартоўцах: яны змагаліся, выступалі ў сваю сілу. Гэта віна нашых асобных спартыўных функцыянэраў, некаторых трэнэраў. У хуткім часе мы правядзем пасяджэньне, правядзем вынікі, будуць праведзены некаторыя кадравыя зьмены».