Пілёт Томас Мазэці, які скінуў на Беларусь «мядзьведжы дэсант» 4 ліпеня, сказаў нашаму радыё, што ён і яго сябры, Пэр Кромвэл і Ганна Ліна Фрэй, заўтра выдадуць заяву ў справе позваў беларускага КДБ зьявіцца швэдам у Менску дзеля сьледчых дзеяньняў.
Максімюк: Томас, ці дайшлі да вас позвы ад беларускага КДБ, і якім чынам?
Мазэці: Спачатку мы пабачылі гэтыя позвы на афіцыйным сайце КДБ. Пра гэта сказаў нам Ройтэрс, што такія позвы знаходзяцца на гэтым сайце. А на наступны дзень нехта нам пазваніў і прыкідваўся журналістам, але адзіная рэч, якую ён хацеў выведаць, былі нашыя хатнія адрасы. Іншыя рэчы яго не цікавілі. Яшчэ таго самага дня мы атрымалі гэтыя позвы электроннай поштай.
Максімюк: Вы атрымалі гэтыя позвы на свае прыватныя мэйлы ці на адрас Studio Total?
Мазэці: На адрас Studio Total.
Максімюк: І што вы будзеце рабіць? Вы ўжо абмеркавалі гэтыя позвы між сабою?
Мазэці: Мы ўжо абмеркавалі гэта між сабою, і мы яшчэ абмяркуем гэта з нашымі юрыстамі. Мы яшчэ не прынялі канкрэтнага рашэньня, але мы выдадзім заяву заўтра, недзе пасьля поўдня паводле эўрапейскага часу.
Максімюк: Ці вы маеце намер кантактаваць зь беларускім КДБ перад дым, як выдаць гэтую заяву?
Мазэці: Мы, магчыма, паспрабуем кантактаваць з КДБ. Але я магу сказаць, што іхны ліст да нас — даволі цьмяны. Яны не сказалі канкрэтна, чаго яны нас клічуць. Як здагадваюся, гэта нармальная рэч для КДБ паслаць камусьці позву без тлумачэньня, чаго ад той асобы патрабуецца. Але ў Швэцыі, напрыклад, гэтак ня прынята.
Максімюк: А што вы думаеце пра пагрозу папраўчай працы або зьняволеньня на шэсьць месяцаў у выпадку, калі вы ня зьявіцеся ў Менску?
Мазэці: Мы гэта таксама возьмем пад увагу. Але звычайна людзей не запрашаюць, пагражаючы ім пры гэтым папраўчай працай або турмой. Гэта ня надта добрыя манеры. У нас няма іншай прычыны прыяжджаць у Беларусь акрамя таго, каб дапамагчы Беларусі знайсьці дзіркі ў яе сыстэме паветранай абароны, якая каштуе 10 мільярдаў даляраў. Яны насамрэч павінны былі паспрабаваць аднесьціся да нас больш ветліва.
Максімюк: Я разумею ваш пункт гледжаньня. Яшчэ адно пытаньне. Ці вас у сувязі з гэтым палётам дапытвалі швэдзкія ўлады, прыкладам, паліцыя, выведка або сакрэтная служба?
Мазэці: Выбачайце, але я не магу вам нічога сказаць пра нашы кантакты са швэдзкімі ўладамі і ведамствамі. Я магу сказаць, што мы ня мелі зь імі ніякіх кантактаў перад нашым палётам.