Пэр Кромвэл, кіраўнік швэдзкай кампаніі Studio Total, якая арганізавала «плюшавы дэсант» у Беларусь 4 ліпеня, пацьвердзіў нашаму радыё, што ён і ягоныя калегі атрымалі позвы ад КДБ зьявіцца ў Менску для сьледчых дзеяньняў ў гэтай справе.
Кромвэл сказаў, што «сёньня або заўтра» яны дадуць свой адказ – пасьля таго, як перамовяцца з КДБ.
На мінулым тыдні на афіцыйным сайце беларускага КДБ зьявіліся тры позвы, адрасаваныя грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвелу, Томасу Мазэці і Ганне Ліне Фрэй, у сувязі са сьледзтвам у справе парушэньня беларускай паветранай мяжы 4 ліпеня. У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны зьявіцца для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у 10-дзённы тэрмін.