У часе прэзэнтацыі кнігі Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» былы міністар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка зьвярнуўся з заклікам пачаць збор сродкаў дзеля вяртаньня аднаго з найкаштоўнейшых рарытэтаў — «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны:
«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсьці „Малую падарожную кніжыцу“. Я магу сказаць, што сёньня гэта выданьне знаходзіцца ў Менску. У аднаго з нашых мільянэраў — ёсьць у нас такія мільянэры — дарэчы, былога журналіста, які прапануе набыць гэтую кнігу нашай дзяржаве. Гэта вялікія грошы. На жаль, дзяржава не варушыцца, і гэтая кніга можа зьнікнуць. «Малая падарожная кніжыца»
„Малая падарожная кніжыца“ — гэта ня проста ўнікат. Гэтае выданьне на працягу апошніх 30 год не зьяўлялася на кніжным рынку Эўропы. Я думаю, што трэба проста ў прэсэ аб’явіць, што кніга знаходзіцца ў Менску і проста пакрысе, як гэта рабілі палякі пасьля 45-га году: паставілі скарбонкі на вуліцах Варшавы — аднаўлялі каралеўскі замак. Я ня ведаю, скарбонкі мы ставіць ня будзем. Але можна, каб той чалавек, які зьяўляецца ўладальнікам той унікальнай кнігі, адкрыў рахунак — і давайце па адным даляры, па пяць, па тры, па дзесяць тысяч, па пяцьдзясят тысяч, будзем, няхай ня месяц, ня год, ня два, ня тры, няхай пяць гадоў, але будзем упарта зьбіраць грошы на тое, каб выкупіць гэтую кнігу і перадаць яе ў тую бібліятэку. Не абавязкова акадэмічную, можна ў мясцовую. Я думаю, што гэта трэба зрабіць. Вось такія падыходы, мне здаецца, будуць адыгрываць велізарную ролю ў фармаваньні нашае нацыі».
Паводле спадара Краўчанкі, за выданьнем «палююць» многія калекцыянэры. Хто ўладальнік кнігі — ён не ўдакладніў. Паводле ацэнак Пятра Краўчанкі, экзэмпляр «Малой падарожнай кніжыцы» можа каштаваць ад 300.000 да 500.000 даляраў.
У чэрвені зь ініцыятывай збору сродкаў на выкуп арыгінальнага «Статуту Вялікага Княства Літоўскага» выступіў Музэй гісторыі Магілёва. Тады расейскі калекцыянэр ацаніў выданьне ў 45.000 даляраў.
«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсьці „Малую падарожную кніжыцу“. Я магу сказаць, што сёньня гэта выданьне знаходзіцца ў Менску. У аднаго з нашых мільянэраў — ёсьць у нас такія мільянэры — дарэчы, былога журналіста, які прапануе набыць гэтую кнігу нашай дзяржаве. Гэта вялікія грошы. На жаль, дзяржава не варушыцца, і гэтая кніга можа зьнікнуць. «Малая падарожная кніжыца»
Малая падарожная кніжыца