Аналітыкі працягваюць абмяркоўваць захады, якія сталіся вынікам прызнаньня факту парушэньня паветранай прасторы Беларусі лёгкаматорным швэдзкім самалётам 4 ліпеня гэтага году.
Так, экспэрт у вайсковай галіне Васіль Зданюк зазначае: калі падразьдзяленьні супрацьпаветранай абароны ніяк не адрэагавалі на самалёт-парушальнік, то дыспэтчары грамадзянскай авіяцыі прынамсі намагаліся наладзіць сувязь з экіпажам. На думку спэцыяліста, далейшыя спробы абароннага ведамства «адхрысьціцца» ад надзвычайнага здарэньня толькі нашкодзілі іміджу беларускай арміі — што ўрэшце і пацьвердзілі кадравыя ракіроўкі ў сыстэме памежнай службы і Ўзброеных сілаў:
«Яны павялі сябе вельмі самаўпэўнена — то бок былі перакананыя, што нічога празь іхнія „рубяжы“ праскочыць ня можа. Але спачатку Літва пацьвердзіла, а потым і самі швэды выклалі матэрыялы, што ніяк іх ні фаташопам, ні відэамантажом не назавеш. Пачало адно за адным валіцца, як лявіна...
Вядома, супраць такіх вось дробных самалётаў вельмі складана змагацца. Бо калі маеш справу з падобнымі нізкапалётнымі цэлямі, то трэба мець на ўвазе, што яны, як правіла, знаходзяцца на скрыжаваньні дзеяньня розных радарных установак. А значыць, заўсёды існуе зона, дзе можна прайсьці, дзе іх папросту ня бачна. Нават калі на радары дзесьці штосьці прашмыгнула, то гэта можна сьпісаць на чараду птушак ці яшчэ нешта. Такое ўжо шмат разоў здаралася, і ня толькі ў нас, а і ў іншых краінах. Гэта сапраўды балючая рэч для супрацьпаветранай абароны.
Я ня ведаю гэтых хлопцаў са швэдзкага рэклямнага агенцтва, але калі яны толькі год вучыліся і, па сутнасьці, дылетанты, яны ўсё роўна высокія профі. З такім узроўнем іх ужо можна браць у нейкія спэцорганы натаўскія. Бо так праляцець — гэта патрэбная ня толькі ўдача. Ня ведаючы асаблівасьцяў рэльефу мясцовасьці, асаблівасьцяў перакрыцьця радыёлякацыйных палёў, праляцець так практычна нельга. Усё роўна дзесьці хтосьці заўважыў бы. Паказальна, што іх толькі тут, у Менску, „узяў“ першы аэрапорт, бліжняя зона яго дзеяньня. І ў гэтым выпадку цывільныя спрацавалі лепей, чым ваенныя...»