1 жніўня ў 25 выбарчых акругах Беларусі патэнцыйныя кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў, якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», выставілі пікеты дзеля збору подпісаў у сваю падтрымку.
У Магілёве пікет у падтрымку патэнцыйнай кандыдаткі на дэпутацтва Аксаны Закрэўскай яе паплечнікі выставілі аб адзінаццатай гадзіне дня ля адной зь найвялікшых у магілёўскім Задняпроўі ўнівэрсальных крамаў. На пікеце была й сама вылучэнка. Ёй дапамагаў адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк. Пасьля гадзіны збору подпісаў ён зазначыў:
«Маё назіраньне й выснова такія: «Трэба паадкручваць галовы ўсім дзейным дэпутатам. Яны дыскрэдытавалі парлямэнт. Людзі заяўляюць: „А гэта вы дэпутаты, якія нічога ня робіце!“ То бок яны чалавека, які толькі прэтэндэнт, яны яго ўжо зьмяшалі з уладай і чыноўнікамі, якія нічога ня робяць. Яны ня бачаць ад парлямэнту ніякага толку».
Людзі падыходзілі да пікету, цікавіліся інфармацыяй на плякатах. Бальшыня тут жа сыходзіла, спаслаўшыся на адсутнасьць пашпартоў. Некаторыя ўсё ж падпісваліся.
Спадар: «Трэба нешта рабіць. Калі нічога не рабіць, то й выйдзе нічога. Павінны быць і незалежныя кандыдаты. Незалежных павінны падтрымаць тыя, хто лічыць неабходным гэта зрабіць».
Спадарыня: «Я ня ведаю, чаго ад яе чакаць. Чакаю, відаць, добразычлівасьці да такіх людзей, як я. Я вось на чалавека паглядзела і ўбачыла, што мне трэба».
Яшчэ адно меркаваньне. Спадар сталага веку доўга разглядаў плякаты, потым абыякава махнуў рукой:
«Надзеі ніякай няма. Вядома, гэтая ініцыятыва зь пікетам добрая, але яна безвыніковая. Туды абіраюцца па сьпісах. Сьпіс гэты зацьвярджае Лукашэнка. Ён некалькі месяцаў таму сказаў, што 33 працэнты дэпутатаў застануцца. Адкуль у яго такая ўпэўненасьць?»
Сама вылучэнка на дэпутацтва першыя гадзіны пікету пракамэнтавала наступным чынам:
«Многія людзі дужа пэсымістычна настроеныя на тое, што нічога ім не дапаможа. І ў той жа час прапануюць нейкія ну дужа радыкальныя дзеяньні. Падпісантаў мала зусім, бо людзі мала разумеюць, што за збор подпісаў, навошта. Якія выбары? Я так разумею, што людзі не цікавяцца. Парлямэнт мала іх цікавіць. Ён мала што робіць для людзей, таму й не цікавіць».
На Гомельшчыне прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, і афіцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкія крэслы зьбіраюць подпісы ў няроўных умовах.
Пра гэта кажа, у прыватнасьці, Галіна Краўчанка, сябра руху «За свабоду». Яна наважана балятавацца кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35, дзе вылучаецца таксама пэнсіянэрка, галоўны ўрач абласнога кардыялягічнага дыспансэру, цяперашняя дэпутатка аблсавету й член Савету Рэспублікі Ганна Лапаціна.
Краўчанка: «Паводле заканадаўства зьбіраць подпісы на працоўным месцы і ў працоўны час забаронена. Але калі чальцы маёй ініцыятыўнай групы зьбіралі подпісы на Рэчыцкай шашы, жанчына-інвалід апавяла, што была на прыёме ў лекара, і той прапанаваў падпісацца за галоўнага ўрача Ганну Лапаціну. Жанчына ў прынцыпе не магла адмовіцца».
У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32 сваю ініцыятыўную групу зарэгістраваў генэральны дырэктар ВА «Гомсельмаш», пэнсіянэр па ўзросьце Валер Жмайлік. Мяркуецца, што ў дэпутацкім крэсьле ён заменіць іншага пэнсіянэра — былога старшыню Гомельскага гарвыканкаму Аляксандра Бяляева, які адбыў адну кадэнцыю ў Палаце прадстаўнікоў і якога цяпер пасунулі ўбок. Ніякіх цяжкасьцяў са зборам подпісаў каманда Жмайліка ня мае.
У Рэчыцы афіцыйнаму кандыдату ад улады, дырэктару мэтызнага заводу Адаму Вашкову, які таксама мае пэнсійны ўзрост, дапамагаюць зьбіраць подпісы звыш ста чалавек. Альтэрнатыўны прэтэндэнт Антон Няфёдаў, сябра кампаніі «Гавары праўду», зазначае: там, дзе прайшла група Вашкова, зьбіраць подпісы практычна немагчыма. Выбарцы чамусьці лічаць, што падпісвацца яшчэ й за іншага прэтэндэнта на кандыдацтва яны ня маюць права.
Няфёдаў: «Яны прайшлі ўжо. Шмат хто падпісаўся за Вашкова. Паводле неафіцыйных зьвестак, ходзяць людзі з запоўненымі падпіснымі лістамі. Запоўненыя прозьвішчы, нумары пашпартоў — і толькі подпісы зьбіраюць. Патлумачыць людзям, што можна падпісвацца за двух, трох ці нават пяцёх прэтэндэнтаў на кандыдата, — вельмі складана. Яны пачынаюць крычаць: „Я свой голас аддаў!“ Яны не разумеюць, што голас аддаваць будуць 23 верасьня. Людзі проста непісьменныя, і з гэтага боку цяжка».
Рэчыцкі незалежны назіральнік за выбарамі, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі БНФ Валер Пуціцкі зазначае, што, даседзеўшы на сваіх пасадах да пэнсіі, многія мясцовыя начальнікі літаральна плішчацца ў Палату прадстаўнікоў. Нават старшыня Рэчыцкага райвыканкаму Пётар Шостак, якому, дарэчы. яшчэ далёка да пэнсіі, падаўся ў кандыдаты, прычым не ў сябе ў раёне, а ў Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38, куды ўваходзяць таксама Веткаўскі, Чачэрскі і частка Жлобінскага раёнаў. Шостака ўжо вылучылі кандыдатам камунальнае прадпрыемства «Чачэрскае» і Веткаўскі раённы шпіталь. Подпісы за старшыню ў акрузе зьбірае і ягоная ініцыятыўная група. Свой Рэчыцкі раён ён «саступіў» пэнсіянэру Вашкову.
Пуціцкі: «Усіх, хто неяк тут прагнуўся, — усіх пасылаюць на заслужаны адпачынак па добрую пэнсію праз Палату прадстаўнікоў. Каб была магчымасьць, яны б і ў войска накіроўвалі, каб вайсковую атрымлівалі ці міліцэйскую».
У Барысаве на Меншчыне вылучэнец на кандыдата ў дэпутаты шляхам збору подпісаў Анатоль Букас заяўляе пра ўціск з боку мясцовай улады.
Сёньня ў гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» галоўны рэдактар недзяржаўнай газэты «Барысаўскія навіны» Анатоль Букас паведаміў:
«У Барысаве з чатырох мясцовых крамаў прымусілі зараз прыбраць з продажу газэту «Барысаўскія навіны». Прэсуюць нас па-чорнаму, самым цынічным і бессаромным чынам. Тэлефануюць у краму й запытваюць: «Газэту „Барысаўскія навіны“ прадаяце? Адказваюць: „Так“. — „Тады абавязкова запісвайце гэту газэту ў асартымэнтны пералік, інакш атрымаеце грашовы штраф“.
А гэты дакумэнт — „Асартымэнтны пералік“ — быў адменены тры гады таму. Тады была адпаведная пастанова Саўміну і Міністэрства гандлю. Аднак з-за цяперашніх такіх патрабаваньняў мясцовай улады яшчэ чатыры мясцовыя крамы спынілі продаж недзяржаўнай газэты…»
Па словах рэдактара Анатоля Букаса, на загад «вэртыкалі» да барацьбы зь ім як вылучэнцам на кандыдата ў дэпутаты прыцягваюць нават міліцыю. Анатоль Букас удакладняе:
«На аўтадарозе «Чырвоная Слабада — Навасады», дзе я ехаў на прыватным аўтамабілі, ззаду мне сталі міргаць фарамі з свайго аўтамабіля супрацоўнікі міліцыі. Я прытармазіў, спыняюць на ўзбочыне з правага боку. Падыходзіць маёр міліцыі. Ён быў у міліцэйскай форме, але бяз «бляхі» ДАІшніка. Спэцыяльнага жазла пры ім таксама не было. Кажа мне, што я нібыта перавысіў хуткасьць, і таму прапаноўвае прайсьці ў іхні аўтамабіль. Пасьля тлумачаць, што я нібыта выехаў на сустрэчную паласу пры абгоне і пры гэтым перавысіў хуткасьць пры абгоне. Складаюць на мяне два пратаколы.
Паводле Анатоля Букаса, у абодвух міліцэйскіх пратаколах былі зробленыя наўмысныя памылкі, таму ён зьвярнуўся да начальніка Барысаўскай дзяржаўтаінспэкцыі:
«Мне начальнік ДАІ кажа: „Вы ж зразумейце, мы — на працы, у мяне — сям’я“. Значыць, міліцыянтам дадзена каманда…»
«Маё назіраньне й выснова такія: «Трэба паадкручваць галовы ўсім дзейным дэпутатам. Яны дыскрэдытавалі парлямэнт. Людзі заяўляюць: „А гэта вы дэпутаты, якія нічога ня робіце!“ То бок яны чалавека, які толькі прэтэндэнт, яны яго ўжо зьмяшалі з уладай і чыноўнікамі, якія нічога ня робяць. Яны ня бачаць ад парлямэнту ніякага толку».
Людзі падыходзілі да пікету, цікавіліся інфармацыяй на плякатах. Бальшыня тут жа сыходзіла, спаслаўшыся на адсутнасьць пашпартоў. Некаторыя ўсё ж падпісваліся.
Спадар: «Трэба нешта рабіць. Калі нічога не рабіць, то й выйдзе нічога. Павінны быць і незалежныя кандыдаты. Незалежных павінны падтрымаць тыя, хто лічыць неабходным гэта зрабіць».
Спадарыня: «Я ня ведаю, чаго ад яе чакаць. Чакаю, відаць, добразычлівасьці да такіх людзей, як я. Я вось на чалавека паглядзела і ўбачыла, што мне трэба».
Яшчэ адно меркаваньне. Спадар сталага веку доўга разглядаў плякаты, потым абыякава махнуў рукой:
Туды абіраюцца па сьпісах. Сьпіс гэты зацьвярджае Лукашэнка.
«Надзеі ніякай няма. Вядома, гэтая ініцыятыва зь пікетам добрая, але яна безвыніковая. Туды абіраюцца па сьпісах. Сьпіс гэты зацьвярджае Лукашэнка. Ён некалькі месяцаў таму сказаў, што 33 працэнты дэпутатаў застануцца. Адкуль у яго такая ўпэўненасьць?»
Сама вылучэнка на дэпутацтва першыя гадзіны пікету пракамэнтавала наступным чынам:
«Многія людзі дужа пэсымістычна настроеныя на тое, што нічога ім не дапаможа. І ў той жа час прапануюць нейкія ну дужа радыкальныя дзеяньні. Падпісантаў мала зусім, бо людзі мала разумеюць, што за збор подпісаў, навошта. Якія выбары? Я так разумею, што людзі не цікавяцца. Парлямэнт мала іх цікавіць. Ён мала што робіць для людзей, таму й не цікавіць».
Гомель
Подпісы на працоўным месцы зьбіраць забаронена, але…На Гомельшчыне прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, і афіцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкія крэслы зьбіраюць подпісы ў няроўных умовах.
Пра гэта кажа, у прыватнасьці, Галіна Краўчанка, сябра руху «За свабоду». Яна наважана балятавацца кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35, дзе вылучаецца таксама пэнсіянэрка, галоўны ўрач абласнога кардыялягічнага дыспансэру, цяперашняя дэпутатка аблсавету й член Савету Рэспублікі Ганна Лапаціна.
Краўчанка: «Паводле заканадаўства зьбіраць подпісы на працоўным месцы і ў працоўны час забаронена. Але калі чальцы маёй ініцыятыўнай групы зьбіралі подпісы на Рэчыцкай шашы, жанчына-інвалід апавяла, што была на прыёме ў лекара, і той прапанаваў падпісацца за галоўнага ўрача Ганну Лапаціну. Жанчына ў прынцыпе не магла адмовіцца».
У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32 сваю ініцыятыўную групу зарэгістраваў генэральны дырэктар ВА «Гомсельмаш», пэнсіянэр па ўзросьце Валер Жмайлік. Мяркуецца, што ў дэпутацкім крэсьле ён заменіць іншага пэнсіянэра — былога старшыню Гомельскага гарвыканкаму Аляксандра Бяляева, які адбыў адну кадэнцыю ў Палаце прадстаўнікоў і якога цяпер пасунулі ўбок. Ніякіх цяжкасьцяў са зборам подпісаў каманда Жмайліка ня мае.
Рэчыца
«Запоўненыя прозьвішчы, нумары пашпартоў — і толькі подпісы зьбіраюць».У Рэчыцы афіцыйнаму кандыдату ад улады, дырэктару мэтызнага заводу Адаму Вашкову, які таксама мае пэнсійны ўзрост, дапамагаюць зьбіраць подпісы звыш ста чалавек. Альтэрнатыўны прэтэндэнт Антон Няфёдаў, сябра кампаніі «Гавары праўду», зазначае: там, дзе прайшла група Вашкова, зьбіраць подпісы практычна немагчыма. Выбарцы чамусьці лічаць, што падпісвацца яшчэ й за іншага прэтэндэнта на кандыдацтва яны ня маюць права.
Няфёдаў: «Яны прайшлі ўжо. Шмат хто падпісаўся за Вашкова. Паводле неафіцыйных зьвестак, ходзяць людзі з запоўненымі падпіснымі лістамі. Запоўненыя прозьвішчы, нумары пашпартоў — і толькі подпісы зьбіраюць. Патлумачыць людзям, што можна падпісвацца за двух, трох ці нават пяцёх прэтэндэнтаў на кандыдата, — вельмі складана. Яны пачынаюць крычаць: „Я свой голас аддаў!“ Яны не разумеюць, што голас аддаваць будуць 23 верасьня. Людзі проста непісьменныя, і з гэтага боку цяжка».
Чаму «вэртыкальшчык» падаўся ў кандыдаты не ў сваім раёне?
Рэчыцкі незалежны назіральнік за выбарамі, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі БНФ Валер Пуціцкі зазначае, што, даседзеўшы на сваіх пасадах да пэнсіі, многія мясцовыя начальнікі літаральна плішчацца ў Палату прадстаўнікоў. Нават старшыня Рэчыцкага райвыканкаму Пётар Шостак, якому, дарэчы. яшчэ далёка да пэнсіі, падаўся ў кандыдаты, прычым не ў сябе ў раёне, а ў Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38, куды ўваходзяць таксама Веткаўскі, Чачэрскі і частка Жлобінскага раёнаў. Шостака ўжо вылучылі кандыдатам камунальнае прадпрыемства «Чачэрскае» і Веткаўскі раённы шпіталь. Подпісы за старшыню ў акрузе зьбірае і ягоная ініцыятыўная група. Свой Рэчыцкі раён ён «саступіў» пэнсіянэру Вашкову.
Пуціцкі: «Усіх, хто неяк тут прагнуўся, — усіх пасылаюць на заслужаны адпачынак па добрую пэнсію праз Палату прадстаўнікоў. Каб была магчымасьць, яны б і ў войска накіроўвалі, каб вайсковую атрымлівалі ці міліцэйскую».
Барысаў
Змагацца з вылучэнцамі ад дэмакратычнай грамадзкасьці прыцягваюць нават міліцыю.У Барысаве на Меншчыне вылучэнец на кандыдата ў дэпутаты шляхам збору подпісаў Анатоль Букас заяўляе пра ўціск з боку мясцовай улады.