Кадравыя рашэньні Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін:
«Такой вялікай віны за гэтымі начальнікамі не было, каб здымаць. Справа ў стратэгічных праліках. Яны ўзыходзяць да часоў 10—15-гадовай даўніны, бо тады прымалася рашэньне аб архітэктуры беларускай сыстэмы СПА. Ня ўлічаны момант тэхнічнай рэвалюцыі ў ваеннай справе. Як заўсёды, генэралы рыхтаваліся да мінулай вайны і думалі пра яе, а ваенна-тэхнічны рывок у сьвеце яны праспалі. І да часу гэта ўсё сыходзіла з рук. Яны пераконвалі кіраўніцтва краіны, што ў нас самая надзейная ў Эўропе сыстэма СПА. А насамрэч надзейнасьць нашай сыстэмы СПА падала.
У кіраўніцтве Ўзброеных сіл, у Радзе бясьпекі засядаюць людзі старой фармацыі. Яны рыхтаваліся як агульнавайсковыя камандзіры, як танкісты, таму і казалі пра засільле танкістаў у Міністэрстве абароны. Галоўнае для гэтых людзей — гэта была асабістая ляяльнасьць першай асобе, а ня тое, як яны адпавядаюць сучасным патрабаваньням. У выніку гэтыя ляяльныя праспалі навукова-тэхнічную рэвалюцыю. А расхлёбваюць тыя, хто прыйшоў у сыстэму СПА, якая ўжо склалася.
У абвязкі Памежнага камітэту не ўваходзіць назіраньне за паветранымі цэлямі. Тут пралік вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва краіны, пралік Савету бясьпекі. Вось спадар Мальцаў — ён вайсковы тэарэтык нашай краіны, і па ягоных кальках праводзілася і ваенная рэформа, і будаўніцтва Ўзброеных сіл, — вось ён павінен несьці поўную адказнасьць. Менавіта пры ім танкісты ўзялі верх. Наша сыстэма радыёлякацыйнага выяўленьня ня здольная знаходзіць нізкалятучыя цэлі. Усе гэтыя звольненыя, пакараныя, — гэта як бы казлы адпушчэньня. Адзіны, каго пакаралі, але мала, — гэта сакратар Савету бясьпекі спадар Мальцаў. Менавіта тады, калі ён быў кіраўніком Міністэрства абароны, адбыліся гэтыя нэгатыўныя зьмены — адставаньне нашай сыстэмы СПА ад сусьветных тэндэнцый».