Гігін адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра самалёт. Нецэнзурна

Вадзім Гігін

Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін пасьля паведамленьняў незалежных СМІ аб прылёце ў Беларусь швэдзкага самалёта назваў дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА дзесяць пунктаў, якімі абгрунтаваў немагчымасьць такой падзеі.

У артыкуле «Палёты ў сьне і на яве» ён выказаў недавер незалежным журналістам і падкрэсьліў сваю веру ў моц беларускай дзяржавы.

«Нестыковак, невытлумачальных фактаў, супярэчнасьцяў занадта шмат, каб паверыць у гісторыю зь перасячэньнем мяжы. Навошта ж спатрэбілася гэтая правакацыя? Дыскрэдытаваць беларускія Ўзброеныя Сілы, пасеяць недавер да іх баяздольнасьці, ды да таго ж нанесьці ўдар наўпрост па генэралах, якія ня раз даводзілі сваю адданасьць Айчыне. Але нічога ня ўдасца! І замоўцы гэтай правакацыі, і гаспадары Пачобута (хутчэй за ўсё, гэта адны і тыя ж асобы) выдатна ведаюць сілу і беларускай арміі, і нашай сыстэмы СПА. І асабіста я нікому ня раю спрабаваць праверыць яе на трываласьць», — заявіў тады Вадзім Гігін.

А вось як Вадзім Гігін пракамэнтаваў «Свабодзе» свае выказваньні пасьля таго, як прылёт швэдзкага самалёта ў Беларусь прызнаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка:

Your browser doesn’t support HTML5

Камэнтуючы Лукашэнку, Гігін мацюкнуўся


Карэспандэнтка: «Вы ў свой час выказвалі цьвёрдае перакананьне, што гэтага самалёта...»

Гігін: «Вы не хлусіце, ніякіх перакананьняў я не выказваў наконт самалёта. Вы артыкул прачытайце».

Карэспандэнтка: «Але вы свае заявы пацьвярджаеце гэтаксама, як і раней, ці...?»

Гігін: «Я б..., Радыё Свабода нічога, прабачце, нічога ні пацьвярджаць, ні абвяргаць не зьбіраюся. Зразумела? Вы ператэлефануйце каму-небудзь іншаму. Што вы мне тэлефануеце?!»