«Як растлумачыць правакацыю зь лёгкаматорным самалётам, які ня толькі перасек мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь? Бо гэта ў першую чаргу бясьпека нашых грамадзян», — заявіў Лукашэнка на нарадзе аб стане працы па прывядзеньні Ўзброеных сіл і Дзяржпагранкамітэту ў адпаведнасьць з сучаснымі патрабаваньнямі, паведамляе Інтэрфакс.
Больш за тое, адзначыў Лукашэнка, «гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт?»
«Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сыстэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы?»
«Пры гэтым я хацеў бы шчыра і адкрыта сказаць, хто цікавіцца гэтым пытаньнем і прысутным тут: мужыкі, мы ўсе людзі дарослыя, вінаватыя за гэта павінны адказваць. З прыняцьцем рашэньняў я не сьпяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак расьсьледаваць дасканала. На сёньняшні дзень, як я бачу, ён расьсьледаваны дасканала, і вінаватыя за гэта павінны панесьці адказнасьць. Максымум у панядзелак мною рашэньне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэньні. Вынікам комплексу мер павінна стаць пасьлядоўнае ўмацаваньне сыстэмы нацыянальнай бясьпекі і забесьпячэньне адэкватнага апэратыўнага рэагаваньня на любыя выклікі і пагрозы, адкуль бы яны ні паходзілі», — падкрэсьліў Лукашэнка.
«Увосень нам трэба будзе правесьці чарговыя парлямэнцкія выбары. Гэта якраз той момант, калі адбываецца актывізацыя як за межамі краіны, так і ўнутры краіны тых, хто страшна ненавідзіць нашу Беларусь і каму не падабаецца цяперашняе становішча спраў у краіне», — заявіў кіраўнік краіны.
Гаворачы аб неабходнасьці ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі
краіны, Лукашэнка канстатаваў, што «на зьмену традыцыйным спосабам вядзеньня вайны прыходзяць адмысловыя, у тым ліку інфармацыйна-псыхалягічныя, апэрацыі і падрыўныя акцыі». Лукашэнка адзначыў, што «ў іх усё часьцей уцягваюцца добра падрыхтаваныя групы экстрэмісцкай накіраванасьці».
«Пад патранажам шматлікіх арганізацый, фармальна дзеючых пад сьцягам распаўсюджваньня дэмакратыі, вырошчваюцца, кансалідуюцца і накіроўваюцца ў патрэбнае замежным гаспадарам рэчышча ўнутраныя дэструктыўныя сілы. Такія рэаліі змушаюць кіраўніцтва Беларусі больш пільна сачыць за станам сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі і апэратыўна прымаць рашэньні па ключавых пытаньнях. Гэта асабліва важна ў пэрыяд правядзеньня палітычных кампаній, калі найбольш актывізуюцца зьнешнія і ўнутраныя нядобразычліўцы, мякка кажучы,» — сказаў Лукашэнка.
16 ліпеня, праз 12 дзён пасьля швэдзкага «мядзьведжага дэсанту», Лукашэнка ўзнагародзіў 44 камандзіраў войскаў супрацьпаветранай абароны, якія, паводле яго ўказу, «ўзорна выконваюць свае службовыя абавязкі».
Раніцай у сераду 4 ліпеня швэдзкае выданьне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.
Пілёты сьцьвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне беларускай паветранай прасторы.
Увечары 4 ліпеня ў інтэрнэце зьявіліся відэакліпы, на якіх зь невядомага самалёта скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.
У чацьвер раніцай міністэрства абароны Беларусі заявіла агенцтву Белта, што «скандальнае відэа аб палёце швэдзкіх пілётаў над Беларусьсю зьяўляецца груба сфабрыкаванай правакацыяй».
Пазьней улады Беларусі заявілі, што праводзіцца расьсьледаваньне інцыдэнту.
Паводле справы аб мядзьведзіках былі затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.
Антон Сурапін разьмясьціў у інтэрнэце дасланыя яму фота швэдзкіх мядзьведзікаў.
23 ліпеня Антона Сурапіна пакінулі пад вартай пасьля заканчэньня 10-суткавага тэрміну з дня затрыманьня. Яго падазраюць у садзеяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Ці выставілі Антону Сурапіну афіцыйнае абвінавачаньне, невядома. абвінавачаньне Сяргею Башарымаву выставілі 16 ліпеня, праз 10 дзён пасьля затрыманьня. Сяргей абвінавачаны ў спрыяньні незаконным перасячэньні мяжы.

Гісторыя дэсанту мядзьведзікаў