22 ліпеня споўніўся год ад моманту тэрарыстычнага акту, учыненага ў сталіцы Нарвэгіі Осьле і на прыбярэжнай высьпе Ўтоя грамадзянінам гэтай краіны Андэрсам Брэйвікам. Ахвярамі двайнога тэракту сталі 77 чалавек – пераважна маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах Нарвэскай працоўнай партыі. Як адбілася надзвычайнае здарэньне на жыхарах гэтай паўночнай краіны, якая лічылася ледзь ня ўзорам спакою і талерантнага стаўленьня да прадстаўнікоў розных нацый і веравызнаньняў?
Беларуская сям'я Рыбакоў жыве ў Осьле вось ужо два дзясяткі гадоў. Як і многія іншыя, напачатку 1990-х тады яшчэ маладыя музыкі зьехалі на Захад у пошуках годнага жыцьця. І мелі рацыю: апошнія тры гады нарвэскія Рыбакі вядомыя па ўсім сьвеце – перадусім дзякуючы сыну Аляксандру, які ў 2009-м трыюмфальна перамог на сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне». Натальля Валянцінаўна, маці Аляксандра, кажа, што за гэты час яны сталі пачуваць сябе ў Нарвэгіі як дома, таму ўсе непрыемнасьці ўспрымаюцца надзвычай востра. Тым больш, што той выбух стаіць у вушах літаральна да сёньня:
«Усе мы былі ў той момант Осла, праўда, у розных месцах. Я была дома, якраз прыехала ў госьці зь Менску мая мама. Нашы вокны выходзяць акурат на фьёрд і на горад, таму мы ня толькі чулі, мы бачылі гэты выбух. Гэта цяпер мы ўжо разумеем, што здарылася, а тады нічога не было вядома – ці то лодка выбухнула, ці яшчэ нешта. Адным словам, варыянтаў было шмат, але ні ў якім разе не такі страшны. То бок, мы бачылі гэты выбух з вокнаў нашага дому. А Саша ў гэты дзень выступаў у Драмэне – гэта за паўгадзіны язды ад Осла, пасьля чаго выправіўся на іншы канцэрт. І вось тады ён праяжджаў побач з Утояй – той выспай, на якой гэты чалавек расстраляў так шмат людзей. Нейкія дзіўныя супадзеньні, але ён быў там якраз перад тым, як прыехаў гэты злачынца і перапраўляўся туды на лодцы. Мы потым паглядзелі па часе».
Спадарыня Натальля дзякуе Богу, што ніхто з родных не пацярпеў, але ў людзей, зь якімі яна кантактуе, і ў Осьле, і на Ўтоі загінулі блізкія людзі:
«На шчасьце, з нашага атачэньня ніхто не пацярпеў, але, тым ня меней, Нарвэгія – гэта такая маленькая краіна, што ўсе нейкім чынам былі закранутыя. Вось, здавалася б, мы – я ж не нарвэжка ад пачатку, але аказалася, што на гэтай высьпе загінула дзяўчынка, бацька якой працаваў у той жа школе, дзе я граю. На гэтай жа высьпе знаходзіліся чатыры вучні зь ліку маіх былых выхаванцаў. То бок, кожны нейкім чынам быў закрануты – ці то суседзі, ці то сваякі, ці то сябры, ці то любімыя. Адным словам, ніхто не застаўся ў баку ад гэтай трагедыі».
Мясцовыя жыхары хоць і пакутуюць фізычна ды маральна, але, як кажа Натальля Валянцінаўна, публічных праяваў агрэсіі ці помсты няма. Быў выпадак, калі з судовай залі ў бок шкляной клеткі Брэйвіка паляцеў чаравік, аднак гэта адзінкавы прыклад:
«Вы можаце ўбачыць з працэсу, што гэта народ сапраўды не агрэсіўны. Дый у якой яшчэ краіне так доўга абмяркоўвалася б гэтае, без усялякага сумневу, страшнае злачынства? Тым ня меней, тут увесь час узважваюцца ўсе «за» і «супраць», ці можа ён быць пакараны за сваё злачынства, ці ён проста хворы-шызафрэнік – нават ня ведаю, як назваць гэтую хваробу. То бок, гэта насамрэч краіна, якая цалкам упісваецца ў дэмакратычныя стандарты. Увогуле ў Нарвэгіі вельмі высокая ўзаемацярплівасьць. Яны з надзвычайнай павагай ставяцца да людзей зь іншых краінаў, да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў.
Безумоўна, магу адзначыць, што апошнім часам настроі заўважна зьмяніліся, і нават ня ў сувязі з гэтым тэрарыстычным актам. А ў сувязі з тым, што адчулі непрыемныя аспэкты таго, што ў Нарвэгію прыехала шмат людзей з розных месцаў – а гэта розныя культуры, якія абсалютна не стыкуюцца з нарвэскім уяўленьнем пра тое, што такое добра, а што дрэнна. Таму, канечне, рэальнасьць зьмянілася. Разумееце, 15 гадоў мы папросту не замыкалі дом. Сыходзілі на працу і наш дом па-сутнасьці быў адкрыты. Дзьверы былі зачыненыя, але на замок іх мы ня ставілі. І мы былі не адны такія. А цяпер пачалі замыкаць машыны, пачалі замыкаць дамы. Наш прэм'ер-міністар увесь час хадзіў без аховы, але ад 2005 году яго суправаджаюць целаахоўнікі. Ён сказаў, што ня можа інакш, таму што яму таксама пагражаюць. Краіна, якая была ціхай выспай у шумным эўрапейскім сьвеце, на жаль, ужо зьмянілася».
Натальля Рыбак акцэнтуе ўвагу на тым, што вялікая колькасьць нарвэсцаў хоча папросту выкінуць усе згадкі пра злачынцу Брэйвіка, каб у будучым нічога не нагадвала пра само існаваньне такога страшнага чалавека:
«Па адным з тэлеканалаў перадаюць увесь працэс – не агучваючы, а толькі падтэкстоўка ідзе з карцінкай. Але ёсьць вялікая група людзей, якія ў прынцыпе ня хочуць ні глядзець, ні чуць яго, ня хочуць бачыць яго імя. Я лічу, што пра яго ўвогуле ня трэба было пісаць ні ў газэтах, ні даваць ніякія ягоныя здымкі. Яго трэба было проста выкрасьліць. А суд разьбярэцца. Урэшце, там жа прафэсіяналы і ў абвінавачаньні, і ў абароне. Гаворка перадусім павінна ісьці аб памяці тых, хто загінуў, аб падтрымцы людзей, якія страцілі сваіх блізкіх. Гэта – самае галоўнае. І ў асноўным усе думаюць таксама аб гэтым. Дарэчы, Утою яны таксама будуць пераўтвараць, каб не было тых страшных успамінаў, яны ня хочуць яе рабіць помнікам трагедыі. Наадварот, хочуць зьмяніць, каб дрэнныя ўспаміны былі прыбраныя, каб нічога не нагадвала пра гэтага жахлівага чалавека.
Таму па ўсёй краіне рыхтаваліся да гэтай падзеі, шырока гаварылі пра яе і на высьпе, і ў Осьле. У Вялікім саборы была служба, шмат канцэртаў. Увогуле пасьля той трагедыі вельмі многія музыкі, артысты адгукнуліся творча. Гэта іх перажываньні, іх рэакцыя на тое, што адбылося. Нават Аляксандар напісаў твор для сымфанічнага аркестру і скрыпкі. Мне здаецца, вельмі шчымлівы. Ён яго выконваў на канцэрце. То бок, шмат было канцэртаў, шмат сустрэчаў. На самой высьпе сустракаліся людзі, урадавыя дэлегацыі. Але ня дай Божа, канечне, нічога падобнага нікому, ніводнай краіне, ніводнаму народу».
Андэрс Брэйвік быў затрыманы ў дзень злачынства. Больш чым паўгода цягнулася сьледзтва і толькі ў красавіку 2012-га распачаўся самы гучны ў гісторыі Нарвэгіі судовы працэс. Брэйвік так і не прызнаў віны, а сваіх ахвяраў назваў «здраднікамі», якія не заслугоўваюць дараваньня – маўляў, гэта яны адкрылі краіну для імігрантаў і паборнікаў мультыкультурнай палітыкі. Выбачыўся толькі перад «выпадковымі ахвярамі», не зьвязанымі са «злачынным урадам». Канчатковы вэрдыкт у справе самага страшнага тэрарыста Нарвэгіі пакуль не агалошаны – усё будзе залежаць ад таго, ці прызнаюць экспэрты Брэйвіка шызафрэнікам. У выпадку прызнаньня яго вінаватым і псыхічна здаровым яму пагражае 21 год пазбаўленьня волі.
У біяграфіі нарвэскага тэрарыста №1 нечакана адшукаўся і беларускі сьлед. Спэцслужбы выявілі, што ў 2005 годзе Брэйвік наведваў Менск. У часе допыту абвінавачаны сам прызнаў, што наведваў Беларусь дзеля сустрэчы з сяброўкай, зь якой пазнаёміўся праз інтэрнэт. Сама дзяўчына, якая пасьля гэтага ад'ехала ў ЗША, супрацоўнічаць са сьледзтвам адмовілася. Пры гэтым у сваёй «кнізе-маніфэсьце», якую падчас ператрусу знайшлі спэцслужбы, Брэйвік пісаў, што наведваў Беларусь дзеля вывучэньня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і каб наведаць «магілы вікінгаў».