21 ліпеня споўніўся год пасьля сьмерці кардынала Казіміра Сьвёнтка. За гэты час у Пінску, дзе ён пахаваны, зьявілася вуліца ў яго гонар. Аднак пінскія краязнаўцы кажуць, што кардынал павінен быць ушанаваны шырэй, бо на вуліцы Сьвёнтка фактычна ніхто не жыве.
У Пінску прайшлі богаслужбы, прысьвечаныя ўгодкам сьмерці Казіміра Сьвёнтка, які быў першым карыналам у Беларусі пасьля 1798 году.
Цяпер у Пінску ёсьць вуліца Казіміра Сьвёнтка, на якую выходзіць сэмінарыя Тамаша Аквінскага.
Пінскі краязнавец Эдуард Злобін: «Тое, што пад сэмінарыяй вуліца Сьвёнтка ёсьць, гэта цудоўна. У любым выпадку, Сьвёнтак — гэта той чалавек, які для Пінска… мала такіх людзей было, каб стролькі зрабілі. Якраз атрымліваецца так, што дзе яго вуліца, там і яго дом, там і яго крыпта. Хто такі Сьвёнтак? Сьвёнтак — гэта той чалавек, які прыйшоў у 1954 годзе, калі не было ніводнага ксяндза, і сказаў: „я ваш ксёндз“. Для рыма-католікаў ён духоўны бацька».
Пінскі краязнавец Мікалай Клімовіч кажа, што вуліца імя Сьвёнтка павінна быць больш значнай:
«Вуліцы такіх людзей, як Сьвёнтак, павінны быць значнымі. А ня так: узяць і кавалак вуліцы ад нейкай былой назвы адрэзаць, літаральна дзе тры-чатыры хаты, практычна, дзе ніхто не пражывае. Гэты кавалачак адрэзаны ад вуліцы Веры Харужай. Я лічу, што Сьвёнтак заслугоўвае большай увагі».
Вуліца імя Сьвёнтка абрываецца на будынку пінскага КДБ. Краязнаўца жартуе, што вуліцу маглі зрабіць такой кароткай, каб КДБ ня трапіў на вуліцу Сьвёнтка. Як кажа Мікалай Клімовіч, калісьці савецкія спэцслужбы і спрычыніліся да рэпрэсіяў і ціску на Казіміра Сьвёнтка.
Мікалай Клімовіч кажа, што Пінск — горад кантрастаў: добра захаваная старажытная спадчына тут існуе побач з савецкай. І вуліца Сьвёнтка, кажа Мікалай Клімовіч, ня выключэньне.