Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка даслаў з Магілёўскай калёніі ліст, у якім паведаміў апошнія навіны пра сябе. У тым ліку, што яго пазбавілі працы.
Жонка вязьня Алена Каваленка: «Забаранілі яму працаваць. Ён сеткі вязаў, дык вырашылі, што паколькі ён галадаваў на знак пратэсту, значыць схільны да самагубства і таму ня можа працаваць на вытворчасьці».
Таксама вязень даслаў сьпіс лекаў, якія просіць перадаць. Лекі патрэбныя для лячэньня ад наступстваў працяглых галадовак. Але з большага, напісаў Сяргей Каваленка, ён пачуваецца лепей, ужо амаль аднавіў сваю звычайную вагу.
Сяргей мяркуе, што вязень калёніі, з-за канфлікту з якім ён трапіў у карцэр, ёсьць правакатарам, якога завэрбавала адміністрацыя калёніі. «Зараз ён адводзіць вочы, калі са мной сустракаецца», — паведаміў Сяргей Каваленка, якому давялося адбыць 10 дзён ў карцэры нібыта з-за сваркі з суседам па атрадзе.
Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі» пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску.