Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка залічаны ў «злосныя парушальнікі»


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Алена Каваленка сьцьвярджае, што яе мужа залічылі ў разрад «злосных парушальнікаў турэмнага рэжыму», бо яму скарацілі суму грошай, якую дазволена патраціць у турэмнай краме, з 500 да 100 тысяч.

Пра гэта Алене Каваленцы паведаміў начальнік Магілёўскай калёніі № 19, дзе трымаюць яе мужа з траўня. Дзяжурны калёніі гэтыя зьвесткі не камэнтуе.

«Чамусьці ў гэтым Сяргей нагнаў астатніх палітвязьняў вельмі хутка», — мяркуе Алена Каваленка.

Статус злоснага парушальніка турэмнага рэжыму ўжо маюць праваабаронца Алесь Бяляцкі, былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG