"Такая рэканструкцыя нікому не патрэбная. Гэта апошні замак, дзе я хаджу і ўсё трымаю на кантролі", – сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня разам з сынам Колем нясьвіскага палацава-паркавага ансамбля.
"Сядайце і думайце, якім будзе прадпрыемства па рэстаўрацыі. Трэба ўсіх аб'яднаць у адну арганізацыю. А то мы там трацім шалёныя грошы, робім у разы даражэй, чым калі б замежнікі рабілі", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі ёсьць добрыя рэстаўратары, якіх нельга страціць:
"Гэта рэдкія людзі, і яны павінны атрымліваць добрыя грошы за сваю працу".
Ён даручыў унесьці яму прапановы па стварэньні "дужай, годнай арганізацыі, якая аб'яднала б усіх рэстаўратараў".
Таксама ён адзначыў, што наведваньне палацава-паркавага ансамбля ў Нясьвіжы павінна быць даступным для беларусаў.
"Ня трэба рвацца і бегчы за вялікімі грашыма. Бо мы тады адаб'ем ахвоту ва ўласных людзей. Трэба, каб беларусы гэта бачылі".