Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведае Нясьвіскі замак


Лукашэнка разглядае макет адбудовы Нясьвіскага замку, 2008 год.
Лукашэнка разглядае макет адбудовы Нясьвіскага замку, 2008 год.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 20 ліпеня наведае палацава-паркавы ансамбль 16–19 стагодзьдзяў у Нясьвіжы і азнаёміцца з экспазыцыяй адрэстаўраванага Нясьвіскага замка.

Плянуецца, што кіраўнік дзяржавы агледзіць Княжую, Залатую, Гетманскую залі, Белую бальную залю, Малую сталовую залю, камінную, Зорную залі, апартамэнты князя, а таксама іншыя адноўленыя памяшканьні, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля вялася з 1997 па 2012 год, Нясьвіскага замка — з 2004 году. Лукашэнка наведваў палацава-паркавы ансамбль у траўні 2008 году. Тады ён застаўся незадаволены тэмпамі прац па аднаўленьні замка. Пасьля гэтага генпадрадчую будаўнічую арганізацыю зьмянілі.

Аднаўленьня чакаюць яшчэ Замкавы, Японскі, Марысін і Ангельскі паркі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG