19 ліпеня адбылося паседжаньне акруговай камісіі, якая адмовіла Івану Амельчанку ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на падставе артыкула 65 Выбарчага кодэксу.
Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. Амельчанка плянаваў рэгістравацца ў Каліноўскай выбарчай акрузе № 108.
Аўтар нашумелага пэрформансу «Мусарок» абвясьціў пра пачатак выбарчай кампаніі 16 ліпеня. А ўжо 17 ліпеня напярэдадні візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзьведзва ён быў затрыманы і асуджаны да 12 дзён арышту.
У гэты дзень Іван Амельчанка меўся наведаць акруговую камісію. Але з улікам досьведу прэвэнтыўных затрыманьняў (ад 26 чэрвеня Амельчанка правёў за кратамі агулам 40 дзён), было вырашана адправіць дакумэнты на рэгістрацыю поштай. Акруговая камісія дакумэнты атрымала, аднак рэгістраваць ініцыятыўную групу адмовілася менавіта таму, што дакумэнты былі дастаўленыя такім чынам.
Павал Вінаградаў з такім рашэньнем ня згодны і плянуе скардзіцца ў Цэтравыбаркам.
Абвяшчаючы пачатак выбарчай кампаніі, Амельчанка заявіў, што хоча «атрымаць працу дэпутата, бо там неякепскі заробак і добры сацыяльны пакет: кватэра, машына і ўсё такое». У абмен на падтрымку электатарата Іван Амельчанка прапаноўваў увесьці льготы для ветэранаў вайны 1812 году і забясьпечыць іх кватэрамі.