Менавіта яго нагадвалі некаторыя сюжэты перамоваў беларускага кіраўніцтва і Дзьмітрыя Мядзьведзева падчас візыту расейскага прэм’ера ў Менск.
Мядзьведзеў заявіў, што Беларусі трэба паскорыць прыватызацыю «Беларуськалію». «Я лічу, нашым беларускім сябрам даўно пара прыняць адпаведнае рашэньне», — сказаў расейскі прэм’ер падчас прэсавай канфэрэнцыі.
Але дзіўна, што адказ у пэўным сэнсе папярэднічаў прапанове, напярэдадні візыту маскоўскага госьця Лукашэнка наведаў менавіта «Беларуськалій» і заявіў, што, па-першае, цана — 30-32 мільярды даляраў, а ня тое, што там нехта прапаноўвае (і можна з аднаго разу здагадацца, хто), а па-другое, пра продаж кантрольнага пакету ня можа ісьці гаворкі. Так што «адпаведнае рашэньне», можна сказаць, было прынятае як раз да прыезду Мядзьведзева. Але, гледзячы па ўсім, ён якраз і ня лічыць гэтае рашэньне адпаведным.
Таксама бяз грубасьцяў, але даволі нядвухсэнсоўна Мядзьведзеў выказаўся і наконт яшчэ адной вострай праблемы ў двухбаковых адносінах — пра беларускі рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў: «Мы дамовіліся ва ўсім разабрацца дасканала, прыняць неабходныя рашэньні. Нават калі яны будуць цяжкімі. І калі парушэньні былі, то асобы, якія парушылі, павінны панесьці пакараньне, а эканамічныя інтарэсы павінны быць адноўлены».
Асабліва непрыемна для беларускага боку гучыць апошняе — наконт аднаўленьня эканамічных інтарэсаў, як казаў Астап Бэндэр Балаганаву: «Шура, восстановите статус-кво». Гэта ж ня толькі закрыць дасьціпна прыдуманы канал заробку, але і аддаць ужо заробленае. Гэта ж дзіка, хіба за тое гнілі разам у акопах?
Нічога з гэтага, зразумела, публічна агучана беларускім бокам не было. Уцямнага ў адказ наагул нічога не прагучала, ані што «зашмат хочаце», ані «добра, так і зробім, як хочаце». Варта ацаніць майстэрства прэм’ера Мясьніковіча адказаць, нічога не сказаўшы.
Зрабілі выгляд, што не пачулі дарагога госьця. Як і госьць зрабіў выгляд, што не пачуў годных і нязломных заяваў свайго візаві на «Беларуськаліі».
Ну «зашмат хочаце» ў кантэксьце сапраўды гучала б крыху недарэчна. Менавіта падчас візыту Мядзьведзева была падпісаная дамова аб расейскім крэдыце на будаўніцтва беларускай АЭС. Яно, зразумела, не падарунак, расейцы таксама мелі ў крэдыце пэўны інтарэс, хаця б той, што АЭС, збудаваная за расейскія грошы і па расейскім праекце — гэта пэўная залежнасьць даўжніка ад Расеі. Але хто яшчэ гатовы вось так, з царскага пляча, даць 10 мільярдаў даляраў? Зусім ня факт, дарэчы, што іх далі б французы ці японцы, калі б Беларусь аддала перавагу іх атамным прапановам.
Беларуска-расейскім адносінам уласьцівая выразная цыклічнасьць: замілаваная дэманстрацыя адзінства і расейскі «залаты дождж» зьмяняюцца спачатку ахалоджаньнем, якое праз пэўны час выплюхваецца і ў публічную сфэру, а праз пэўны час пераходзіць у гучны скандал. Які потым ізноў зьмяняецца ўрачыстым прымірэньнем «назаўжды», гэта значыць, да наступнага вітку.
Цяпер, гледзячы па ўсім — другая фаза, яшчэ не скандал, не біцьцё посуду з адключэньнем газу і «хроснымі бацькамі», але і ня поўная, прынамсі вонкавая, гармонія. Пра сапраўднае стаўленьне Мядзьведзева да гасьціннага гаспадара сьведчыць і адказ «Я ўсё памятаю», калі Лукашэнка дзякаваў яму за тое, што той стрымаў абяцаньне прыехаць у Беларусь, і фотаздымак Беларускага дзяржаўнага цырку, які расейскі прэм’ер шчоўкнуў па дарозе з аэрапорту і вывесіў на сваім акаунце ў Instagram.
Справа, зразумела, ня ў гэтым стаўленьні, а ў тым, што цяпер — той этап двухбаковых стасункаў, калі гэта ўжо можна і варта агучваць у падобных намёках і публічных заявах па выніках перамоваў — пару месяцаў таму гэта было выключана. І можна меркаваць, што за зачыненымі дзьвярыма бакі якраз выдатна разумеюць адзін аднаго. І ня надта выбіраюць выразы.
У чым менавіта афіцыйны Менск усё ж пойдзе на саступкі — на падставе даступнай інфармацыі выснову зрабіць цяжка. Лукашэнка не прадаў «Беларуськалій» летась, у разгар вострага крызісу, калі грошы былі патрэбныя пазарэз. Дык якая катэгарычная неабходнасьць саступаць, калі цяпер патрэба ў іх значна менш пільная? Але з другога боку, у свой час заяўлялася, што «Белтрансгаз» — «наша ўсё» (кшталту як Пушкін для расейцаў), а ў 2011 годзе ён раптам стаў «іржавай трубой», якую атрымалася выгадна «ўцюхаць» расейскім братам. Ня выключана, што такая самая эвалюцыя адбудзецца і з «Беларуськаліем».