Суд Цэнтральнага раёну Менску адклаў разгляд пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ў справе накладзенай на яго забароны на выезд за межы краіны.
Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў — адказчыкі паводле пазову — не прыслалі ў суд сваіх прадстаўнікоў, але пісьмова папрасілі адкласьці разгляд справы.
Судовае паседжаньне паводле пазову Анатоля Лябедзькі было адкладзенае, не пачаўшыся. Судзьдзя Алена Сямак паведаміла палітыку ў калідоры суду, што адказчыкі прыслалі ліст з просьбай адкласьці паседжаньне. Анатоль Лябедзька гэтак пракамэнтаваў сытуацыю:
«Я чакаў больш за тры месяцы, каб разгляд справы адбыўся, пачакаю яшчэ некалькі дзён. Кажуць, што адклад разгляду зьвязаны з тым, што прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў так занятыя сваімі справамі, што ня могуць прыйсьці. Мне падаецца, што гэта лёгкая вэрсія хлусьні. Насамрэч ня вырашана, што рабіць са сьпісам палітневыязных. Як толькі будзе рашэньне ў „чырвоным доме“, то адразу будзе працаваць і міліцэйска-судовы канвэер. Улады селі ў лужыну з гэтым сьпісам і зараз, пэўна, чухаюць патыліцу, як зь меншымі стратамі выйсьці з гэтай сытуацыі».
Паводле афіцыйнага паведамленьня, Анатолю Лябедзьку забаранілі выезд за межы краіны з прычыны, нібыта, ягоных судовых запазычанасьцяў. З падобных і іншых прычынаў таксама ў сьпіс невыязных былі ўключаныя такія вядомыя праваабаронцы і палітыкі, як Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Андрэй Бандарэнка. Разгляд іх пазоваў да вышэйшых уладных структур таксама быў адкладзены напярэдадні ў гэтым жа судзе.
Валянцін Стэфановіч: «У нашых выпадках у суду было дастаткова падставаў, каб прыняць рашэньне па справе. Аднак судзьдзя вырашыла перанесьці разгляд на 20 чысло. Паглядзім, што будзе 20-га, бо невядома, куды гэта ўсё коціцца і да чаго ідзе. Невядома, якую тактыку зоймуць прадстаўнікі МУС, хоць зараз, мне падаецца, вельмі цяжка нешта іншае сказаць, калі яны сказалі, што гэта была памылка зь іх боку. І ім толькі застаецца прыйсьці з даведкай, што мы выключаныя з базы».
У чэрвені Маскоўскі суд Менску разглядаў аналягічны пазоў да Мін’юсту і МУС, пададзены праваабаронцам Гары Паганяйлам. Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС заявіў, што спадара Паганяйлы ў сьпісе невыязных няма, але ягоны пазоў у судзе быў адхілены. Анатоль Лябедзька кажа, што не спадзяецца на станоўчае разьвязаньне сваёй справы:
«Не прагназую, якое будзе рашэньне, не зважаючы на тое, што спадар Паганяйла быццам бы стварыў прэцэдэнт. МУС і Мін’юст не прызналі, што яны вінаватыя ў парушэньні ягоных правоў. Яму проста дазволілі выяжджаць за межы краіны».
Судовае паседжаньне ў справе пазову лідэра АГП да Мін’юсту і МУС мае адбыцца ў Цэнтральным судзе Менску ў панядзелак, 23 ліпеня.

Улады селі ў лужыну з гэтым сьпісам і зараз, пэўна, чухаюць патыліцу, як зь меншымі стратамі выйсьці з гэтай сытуацыі.