Камісія прэзыдэнта Беларусі правярае ўсе злучэньні і вайсковыя часткі ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны.
У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Савету бясьпекі і Міністэрства абароны.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы.
11 ліпеня генэрал-маёр Дзьмітры Пахмелкін, які камандуе ВПС і СПА Беларусі, заявіў, што гісторыя зь мядзьведзікамі — гэта правакацыя замежных спэцслужбаў.
«Гэта была 100-працэнтная правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спэцслужбаў. Нашы сродкі ваенна-паветраных сілаў і сілаў супрацьпаветранай абароны не пацьвердзілі парушэньні паветранай прасторы невядомым самалётам», — сказаў Пахмелкін.
«Што тычыцца правакацыі, пра якую паведамлялася ў СМІ, пра тое, што нібыта лёгкаматорны самалёт заляцеў на нашу тэрыторыю ў раёне пасёлку Івянец, то расьсьледаваньне пакуль не завершанае», — дадаў генэрал.
Пахмелкін кажа, што калі б парушальнік паветранай прасторы быў выяўлены, «мы б паднялі ў паветра самалёты або ў скрайнім выпадку верталёты і затрымалі б паветранага парушальніка».
«Паводле нашых законаў мы ня можам адкрываць агонь на паражэньне, калі ў паветраную прастору Беларусі ўварваўся цывільны самалёт», — адзначыў генэрал-маёр Дзьмітры Пахмелкін.
Раніцай у сераду 4 ліпеня швэдзкае выданьне «The Local» паведаміла, што грамадзяне Швэцыі скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.
Пілёты сьцьвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне беларускай паветранай прасторы.
Увечары 4-га ліпеня ў інтэрнэце зьявіліся відэакліпы, на якіх зь невядомага самалёта скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.
У чацьвер раніцай Міністэрства абароны Беларусі заявіла агенцтву БелТА, што «скандальнае відэа пра палёт швэдзкіх пілётаў над Беларусьсю зьяўляецца груба сфабрыкаванай правакацыяй».
Прадстаўнік ваенна-паветраных сілаў Літвы пацьвердзіў выданьню «Lietuvos rytas», што ў сераду ў Літве было адзначана парушэньне паветранай прасторы.

Кіраўнік ВПС і СПА кажа пра правакацыю замежных спэцслужбаў

Гісторыя дэсанту мядзьведзікаў