10 ліпеня жонцы Сяргея Каваленкі Алене патэлефанаваў былы вязень Магілёўскай калёніі, які адбываў тэрмін разам зь Сяргеем Каваленкам і нядаўна вызваліўся. Алена Каваленка падзялілася навінамі пра мужа, якія атрымала ад субяседніка:
«На Сяргея ў калёніі адміністрацыя аказвае вялікі ціск. Усе парушэньні, за якія яго пакаралі, былі надуманыя. Рабілася гэта дзеля таго, каб пазбавіць Сяргея права на амністыю. Паводле зьвестак з калёніі, у Сяргея былі вельмі дрэнныя ўмовы ў карцэры, куды яго зьмяшчалі на 10 сутак».
Паводле зьвестак ад былога вязьня Магілёўскай калёніі, Сяргею Каваленку, які са сьнежня па красавік тройчы трымаў працяглыя галадоўкі, гэтак і не прызначылі дыетычнае харчаваньне. Таксама да Сяргея Каваленкі не дайшлі лекі, якія паслала жонка ў чэрвені.
Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.