Навукова мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры Беларусі пастанавіла не надаваць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці дому ў райцэнтры Горкі, у якім жыў клясык беларускай літаратуры, грамадзкі дзеяч Максім Гарэцкі.
Пра гэта паведамілі пісьмова старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антону Астаповічу.
«Яны матывавалі не наданьне статусу тым, што страчаны архітэктурна-мастацкі воблік будынка. Але ж гэта мана, бо калі разабраць сылікатную абмуроўку, то тады гэты воблік зноў будзе, як кажуць, прадэманстраваны. Яны спаслаліся на дрэнны стан будынка. Яны зусім забыліся на тое, што ёсьць яшчэ адзін крытэрый ацэнкі вартасьці будынка. Крытэрыем ацэнкі зьяўляецца і тое, зь якімі падзеямі, ці асобамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у разьвіцьцё як сусьветнай культуры, так і беларускай культуры зьвязаныя лёс аб’екта. Гэта яны цалкам праігнаравалі. Цяпер у горацкіх уладаў рукі разьвязаныя, каб будынак зьнесьці. Цяпер я нясу ліст з апратэставаньнем рашэньня рады», — завіў «Свабодзе» Антон Астаповіч.
Наданьня статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці Дому Гарэцкага дамагаліся горацкія рупліўцы беларускай даўніны. Яны сабралі неабходныя дакумэнты для гэтага. Зьбіралі таксама подпісы ў абарону будынку.
Дом, у якім у дваццатых гадах мінулага стагодзьдзя жыў Гарэцкі знаходзіцца на тэрыторыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі — непадалёк ад месца, дзе сёлета пройдуць асноўныя мерапрыемствы «Дажынак». Мясцовая ўлада заяўляе, што дом аварыйны, а на яго рамонт няма грошай.