3 ліпеня — гадавіна жорсткага разгону маўклівай акцыі пратэсту

Год таму, 3 ліпеня 2011-га, сілавыя структуры жорстка разагналі акцыі маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Менску і рэгіёнах Беларусі.
У Менску тады міліцыя затрымала болей за 300 чалавек. У рэгіёнах — некалькі дзесяткаў.

Акцыі арганізоўвала суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».











Разгон «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» ў Менску 3 ліпеня 2011 году



Найбольш жорсткі разгон па-за Менскам абдыўся ў Магілеве.

Паводле ацэнак супрацоўнікаў сілавых структураў, там у акцыі ўдзельнічала блізу адной тысячы чалавек.
Міліцыянты затрымалі 15 удзельнікаў. Арыштоўвалі найперш журналістаў і людзей, якія здымкалі на фота і відэа акцыю і яе разгон.

http://www.youtube.com/embed/ho8tVZsNm5A
Аматарскі ролік пра магілёўскуюа акцыю.

Пазьней найбольш жорсткія пакараньні атрымалі журналісты: ад 6 да 15 сутак зьняволеньня ў ізалятары часовага ўтрыманьня.


«Свабода» пра маўклівую акцыю пратэсту 3 ліпеня 2011 году


3 ліпеня. Онлайн-рэпартаж

Акцыя «маўклівых» у рэгіёне: перашкоды, затрыманьні, арышты

«Сеткавую рэвалюцыю» абмяжоўваюць міліцыя і адміністратары з сэрвісу

1 чэрвеня 2011 году адбылася першая маўклівая акцыя пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менску. Яна была арганізаваная праз сацыяльныя сеткі. Першая акцыя была нешматлікая і засталася амаль незаўважанай. Праз тыдзень, 8 чэрвеня, на плошчу выйшлі сотні людзей. Да канца лета па серадах у Менску і іншых гарадах зьбіраліся пляскаць у ладкі альбо шпацыраваць на знак пратэсту супраць дзейнай улады тысячы чалавек.

Міліцыя спачатку ня ведала, што рабіць, бо ніякага закону людзі не парушалі. Але потым, пасьля загаду зьверху, гэтыя акцыі пачалі жорстка разганяць, а іх удзельнікаў засуджваць на адміністратыўны арышт. Да канца лета рэпрэсіі прыпынілі актыўнасьць суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая арганізоўвала пратэсты. Пратэст прыняў новыя формы, але такім масавым ужо ня быў.