Трускалкавы «купі-прадай» у Дварцы
Your browser doesn’t support HTML5
Вёска Дварэц Лунінецкага раёну здавён лічыцца беларускім цэнтрам трускалак. Ягады тут у вялікай колькасьці вырошчваюць на продаж. Цэнтар Дварца нагадвае ў гэтыя дні гіганцкі мурашнік: сноўдаюць вяскоўцы зь вёдрамі трускалак, паркуюцца фургоны ці не з усіх куткоў Беларусі й нават з заходніх рэгіёнаў суседняй Расеі.