Цэнтар Дварца нагадвае ў гэтыя дні гіганцкі мурашнік. Тут снуюць вяскоўцы, пешшу й на роварах, зь вёдрамі трускалак, паркуюцца машыны са скрынямі й бочкамі ці не з усіх куткоў Беларусі й нават з заходніх рэгіёнаў суседняй Расеі.
Вясковая кабета Люба расчараваная цяперашнім вулічным продажам-закупкай:
«Усе скупляюць — і вязуць перапрадаваць. Сабе грошы зарабляюць, а нам, бедным сялянам, колькі ўжо дадуць. Ня мы дыктуем цану, а яны дыктуюць. Па 10 тысяч за кілё — па дзесяць, па 3 тысячы — значыць, па тры тысячы аддаем. Кажуць: самі не зьясьцё, усё адно будзеце аддаваць, хоць і па тысячы. Зь Віцебску, з Гомеля, з Мазыра — адусюль едуць. Усе едуць зарабляць на клубніцах. Нам — капейкі, а людзі потым даляры на іх зарабляюць. Во як наша праца цэніцца!»
Кабета выказвае незадавальненьне, што ягад у раёне вырошчваюць вялікую колькасьць, а нейкай вытворчасьці, каб рабіць сокі, джэмы нямашака. Мясцовая спажывецкая каапэрацыя, якую ачольвае спадар Сумар, тутэйшы нараджэнец і сваяк старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму, з прахалодай глядзіць на ягаднае багацьце. Ніякай канкурэнцыі каапэрацыя прыежджым перакупшчыкам не стварае:
«Каб заводы якія ды на сокі, на варэньне закуплялі... А так наш таварыш Сумар кажа, што драбнейшыя ягады наагул па 1500 рублёў будзе браць. Дык што гэта такое?! Зьдзекуюцца! Я казала ўжо, каб Лукашэнку на „гарачую лінію“ патэлефанаваць».
Спадар Мікалай з суседняй вёскі Дрэбск ледзь стрымлівае эмоцыі:
«Я наагул райспажыў наш лунінецкі не прызнаю. Трэба мяняць старшыню райспажыўсаюзу, і чым хутчэй, тым лепей. Народ азлоблены ў Лунінецкім раёне — гэта проста жах. Ніякага парадку няма! Няма да каго зьвярнуцца, і што тут дзеецца наагул? Трэба, каб стабільны кошт быў на сярэднія трускалкі, на буйныя. Цэны ўсе на ўсё падняліся — на бэнзін, іншае паліва. Усё падаражэла. А ў іх трускалкі ніжэйшым коштам, чым летась, калі яны каштавалі 2 тысячы 700 рублёў. Чарэшні таксама. Што гэта за чарэшні па 5 тысяч? Іх толькі паўдня трэба рваць, каб вядро з дрэва набраць».
Абыякавае стаўленьне да вясковай працы, на думку Мікалая, адмоўна адбіваецца на канкурэнтаздольнасьці лунінецкіх трускалак нават на ўнутраным беларускім рынку. І цэны на яе часам зашкальваюць нават у параўнаньні з завознымі польскімі ягадамі, і таварны выгляд псуецца, калі не прыяжджаюць у пару нарыхтоўшчыкі:
«Як надыходзіць гэты сэзон трускалак, пачынаецца й сапраўднае бязладзьдзе. Паўтара тыдня людзі гнаілі трускалкі ў сваіх склепах — машын не было. Зьдзекаваліся зь іх, казалі — вывальвай пад адхон».
Свой гнеў вяскоўцы часам выплёскваюць на перакупшчыкаў, якія сапраўды вызначаюць у Дварцы закупныя цэны. Азэрбайджанец Фуад, тым ня менш, сьцьвярджае, што дае вяскоўцам нармальныя грошы, бо пасьля прадае тутэйшыя трускалкі ў расейскім Бранску:
«Сёньня купляў па 14–15 тысяч за кіляграм. За 5 тысяч я не купляў, асабіста я не купляў. У Бранску — 75 рублёў расейскімі грашыма, там мы так прадаем».
Іншы перакупшчык, азэрбайджанец Джахангіз, які возіць трускалкі ў Маскву, лічыць, што яны зусім не прышчамляюць беларускіх вясковых вытворцаў:
«14–15 тысяч — нармальны кошт для беларусаў. Мне трэба, каб машына за 2–3 гадзіны загрузілася і адсюль зьехала. Але калі ўсе масава трускалкі нясуць, тады кошт падае».
Тым часам вясковы пэнсіянэр Фёдар вязе на ровары дамоў дамоў свае сьвежавыбраныя, але драбнаватыя трускалкі:
«Бачыце, якія трускалкі?! Ня хочуць браць — не даюць нават 12 тысяч. Пазьней прадам — возьме хто-кольвечы, хоць, можа, і таньней».