Новапрызначаны міністар фінансаў Грэцыі Васіліс Рапанас падаў у адстаўку. У пятніцу — праз два дні пасьля свайго прызначэньня — Рапанас быў шпіталізаваны.
Афіцыйная прычына яго адстаўкі — стан здароўя.
Хто зойме ключавую пасаду у кааліцыйным урадзе Антоніса Самараса — пакуль незразумела. Сам Самарас сёньня быў выпісаны са шпіталя пасьля афтальмалягічнай хірургічнай апэрацыі.
Аднак ён ня зможа ўзяць удзел у саміце Эўразьвязу на гэтым тыдні, на якім размова пойдзе і пра пазыковы крызісу ў Грэцыі. Грэцкую дэлегацыю ўзначаліць прэзыдэнт краіны Кароласа Папульяс.