На сяброў ініцыятыўнай групы па зьмене выбарчага заканадаўства чыніцца ціск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалягічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый.
Пра гэта БелаПАН заявіў ініцыятар унясеньня паправак у выбарчае заканадаўства, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Дзьмітрый Вус.
Паводле ягоных слоў, асабліва моцны ціск адчуваюць тыя, хто працуе ў дзяржаўным сэктары. Пад пагрозай страты працы іх прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе.
21 чэрвеня Вус мае намер выступіць з заявай да Эўразьвязу, у якой раскажа пра ціск на сяброў ініцыятыўнай групы.
Як паведаміў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы будуць разгледжаныя на пачатку ліпеня. Ён адзначыў, што пакуль юрыдычны аддзел Цэнтральнай камісіі ня вынес заключэньня пра законнасьць правядзеньня сходу ініцыятыўнай групы.
Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зьмене выбарчага заканадаўства паступілі ў Цэнтравыбаркам 28 траўня. Згоду на працу ў ёй далі 323 чалавекі.
Група жадае ўнясеньня ў выбарчае заканадаўства наступных паправак: даць кандыдатам у прэзыдэнты і дэпутаты права на ўключэньне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму сябру ўчастковых камісій ставіць подпіс на выбарчых бюлетэнях.
Неабходнасьць зьмены выбарчага заканадаўства была адной з галоўных ідэй перадвыбарнай праграмы Вуса на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.