МУС ня выдасьць статусу Бакіева

Курманбек Бакіеў

Нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцьця інфармацыі пра тое, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў і члены яго сям’і.
Пра гэта заявіў 19 чэрвеня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«Закон Беларусі аб уцекачах, закон аб грамадзянстве, а таксама закон аб інфарматызацыі і абароне інфармацыі не прадугледжвае выдаваньня зьвестак пра статус той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы безь яе асабістай заявы. Таму я не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю пра тое, у якім статусе знаходзяцца ў Беларусі Бакіеў і члены яго сям’і», — заявіў Бягун, адказваючы на пытаньні журналістаў.