Кудласевіч: У людзей няма цікавасьці да роду і сваіх каранёў

Your browser doesn’t support HTML5

Анатоль Кудласевіч нарадзіўся 5 верасьня 1961 г. у вёсцы Толмачава Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Скончыў Кароціцкую СШ, Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (Масква).

Служыў пад Ніжнім Ноўгарадам і ў Закаўказьзі.

Працаваў вэтфэльчарам, вэтапэратарам, сьлесарам, цесьляром-бэтоншчыкам, зборшчыкам радыёапаратуры, карэспандэнтам-арганізатарам, журналістам на тэлебачаньні і радыё.

Жыве ў Менску.

Арганізаваў і правёў сотні літаратурных сустрэч, вечароў паэзіі і літаратурных сьвятаў з удзелам беларускіх пісьменьнікаў, а таксама «Першы фэстываль беларускай бардаўскай песьні».

Рыхтаваў і вёў аўтарскія праграмы на тэлебачаньні і радыё.

У 1993 г. у выдавецтве «Тэхналёгія» выйшла першая кніжка вершаў і пародый «Плакун-трава», у 1999 г. — зборнік вершаў «Зорныя ноты» («Бібліятэчка часопіса «Маладосць»).

Укладальнік «Анталёгіі беларускай эпітафіі» (выдавецтва «Ўраджай», 2000 г.) і «Анталёгіі беларускай пародыі» («Ураджай», 2001 г.).

Вершы і проза друкаваліся ў беларускіх выданьнях, у Расеі і ва Ўкраіне. Шмат якія вершаваныя тэксты існуюць у выглядзе аўтарскіх песень.


З архіву «Свабоды»

Your browser doesn’t support HTML5

«Гэй, ліцьвіны»


Your browser doesn’t support HTML5

«Атрасіны»


Your browser doesn’t support HTML5

«Калымскія напевы»


Your browser doesn’t support HTML5

«Песьня няволі». На верш Якуба Коласа


Your browser doesn’t support HTML5

«На сходзе наш нядоўгі век... »


Your browser doesn’t support HTML5

Зьміцер Бартосік гутарыць з Анатолем Кудласевічам



Архіў праекту