МЗС Беларусі выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Белага дому прадоўжыць візавыя і маёмасныя санкцыі адносінах да беларускага кіраўніцтва.
«Тут, у прынцыпе, няма чаго камэнтаваць. ЗША працягваюць рэалізоўваць стэрэатыпныя падыходы ў дачыненьні да Беларусі», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс» прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы рашэньне Белага дома пакінуць у сіле санкцыі, уведзеныя супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам.
"Пазыцыя нашай краіны добра вядомая — мы за канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялёг«,— сказаў Савіных.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вырашыў пакінуць у сіле санкцыі, уведзеныя супраць некаторых беларускіх дзяржчыноўнікаў.
«Я накіраваў для публікацыі ў Фэдэральным рэгістры паведамленьне, у якім гаворыцца, што ў дачыненьні да некаторых людзей, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і працу дэмакратычных інстытутаў Беларусі, пасьля 16 чэрвеня 2012 года застанецца ў сіле рашэньне аб замарожваньні актываў», — прыводзіць Белы дом заяву Барака Абамы.
Прэзыдэнт ЗША растлумачыў, што прыняў такое рашэньне, бо лічыць, што ў 2011 годзе ў Беларусі працягнуліся ганеньні супраць апазыцыі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ.
У лісьце Абама сьцьвярджае, сярод іншага: «У 2011 годзе ўрад Беларусі працягваў перасьледаваць палітычную апазыцыю, грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ. Улады адвольна арыштоўвалі, затрымлівалі і заключалі ў турмы грамадзянаў за крытыку службовых асобаў ці за ўдзел у дэманстрацыях, зьняволілі прынамсі аднаго абаронцу правоў чалавека па сфальшаваным абвінавачаньні, і перашкаджалі ў працы незалежных СМІ. Гэтыя дзеяньні сьведчаць пра тое, што беларускія ўлады зрабілі некалькі крокаў назад, што тычыцца дэмакратычнага кіраваньня і пашаны правоў чалавека.
Дзеяньні і палітыка прадстаўнікоў беларускіх уладаў і іншых асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты, парушаюць правы чалавека праз палітычныя рэпрэсіі і падтрымліваюць карупцыю, па-ранейшаму ўяўляюць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў. З гэтай прычыны я вырашыў, што неабходна прадоўжыць меры нацыянальнай бясьпекі, каб супрацьдзейнічаць гэтай пагрозе, ды захады, зьвязаныя з блякаваньнем уласнасьці пэўных асобаў».
16 чэрвеня 2006 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш распарадзіўся заблякаваць уласнасьць і актывы 10 прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі:

- Аляксандра Лукашэнкі
- Віктара Лукашэнкі
- Лідзіі Ярмошынай
- Віктара Галаванава
- Віктара Шэймана
- Дзьмітрыя Паўлічэнкі
- Сьцяпана Сухарэнкі
- Аляксандра Зімоўскага
- Уладзіміра Навумава
- Натальлі Пяткевіч