На вашыя пытаньні адказаў старшыня праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак.
2 чэрвеня Алег Воўчак выйшаў на волю пасьля 9 сутак адміністратыўнага арышту ў турме на Акрэсьціна. Воўчак быў асуджаны за тое, што нібыта лаяўся на вуліцы. Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Тацьцяна Ткачова, даверыўшыся паказаньням міліцыянтаў Дзьмітрыя Тукайлы і Андрэя Каніна, прызнала Воўчака вінаватым у дробным хуліганстве. Гэта быў ужо другі арышт праваабаронцы сёлета нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.
14 чэрвеня праваабаронца накіраваў спэцдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновае паведамленьне пра факты бесчалавечнага абыходжаньня ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму (у турме на Акрэцсьціна). Праваабаронца просіць спэцдакладчыка ААН па катаваньнях наведаць Беларусь і праверыць умовы ўтрыманьня ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, 36. А таксама запатрабаваць ад Беларусі прывесьці ўмовы ўтрыманьня ў гэтай турме ў адпаведнасьць зь мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН па абыходжаньні са зьняволенымі.
Прачытаць адказы Алега Воўчака можна ТУТ.