На пачатак 2012 года на дыспансэрным уліку з прыкметамі на анкалягічныя захворваньні знаходзілася 250 тысячаў — гэта болей за 2,5% насельніцтва краіны.
Ад 2002 году паказьнік захворваньня (на 100 тыс. насельніцтва) вырас на 34,2%, а паказчыкі сьмяротнасці зьнізіліся на 5,6%.
Гэта «сьведчыць аб несумненным прагрэсе ў дыягностыцы і лячэньні анкалягічных захворваньняў», заявіў дырэктар РНПЦ анкалёгіі і медыцынскай радыялёгіі Алег Суконка.
Разам з гэтым, калі такія тэмпы завахаюцца, то «праз 20 гадоў колькасьць штогод хворых дасягне 78.000 у год, што значна павялічыць нагрузку на сыстэму аховы здароўя», адзначае Суконка.
Болей чым ад раку з Беларусі паміраюць толькі ад хваробы сыстэмы кровазвароту, піша БелаПАН.
Некаторыя фактары рызыкі захварэць на рак:

- няправільнае харчаваньне
- паленьне
- неспрыяльная экалягічная абстаноўка
- нелячэньне розных запаленчых захворваньняў
- нездаровы лад жыцьця.