12 чэрвеня чальцы парлямэнту Вялікабрытаніі разгледзелі ў другім чытаньні законапраект аб паклёпе ў інтэрнэце, паведамляе DELFI са спасылкай на The Telegraph.
Закон скіраваны супраць так званых інтэрнэт-троляў: ананімных карыстальнікаў, якія распаўсюджваюць у сеціве інфармацыю, якая кампрамэтуе людзей.
Новы закон абавяжа правайдэраў раскрываць зьвесткі карыстальнікаў, якія будуць абвінавачаныя ў «тролінгу» бяз ордэра паліцыі і пастановы суду. Сайты, на якіх будуць разьмяшчацца паклёпніцкія і абразьлівыя паведамленьні «троляў», будуць пазбаўленыя ад судовых пазоваў, калі яны паспрыяюць у раскрыцьці асобы паклёпніка. Калі ж сайты гэтага ня зробяць, яны будуць несьці адказнасьць за паклёп у той жа меры, што і аўтары хлусьлівых паведамленьняў. Імёны, адрасы электроннай пошты і зьвесткі інтэрнэт-пратаколу «троляў» будуць паведамляцца ахвяры, каб яна магла падаць у суд на крыўдніка.
Камэнтары і пасты, пра якія складана сказаць, ці зьяўляюцца яны паклёпам ці не, законапраект прапануе проста выдаляць – гэта павінны рабіць уладальнікі сайтаў, на якіх яны разьмешчаныя.
Пра тое, што рабіць у выпадку, калі паклёпніцкае паведамленьне было разьмешчанае з публічнага пункту інтэрнэт-доступу, напрыклад, з інтэрнэт-кавярні, рашэньне яшчэ не прынятае, паведамляе The Daily Mail.
На падачу скаргаў па ўсіх раней разьмешчаных паклёпніцкіх паведамленьнях прапануецца вылучыць адзін год, па заканчэньні якога на старыя паведамленьні больш паскардзіцца будзе нельга.
Законапраект быў прадстаўлены неўзабаве пасьля завяршэньня справы аб інтэрнэт-тролінгу, якую выйграла брытанка Нікола Брукерс. Пасьля таго, як жанчына пакінула ў Facebook паведамленьне аб адным з удзельнікаў папулярнага брытанскага шоў X-Factor, яе пачалі засыпаць абразьлівымі пасланьнямі ананімныя інтэрнэт-карыстальнікі. Ад імя Брукерс быў створаны фальшывы акаўнт, зь якога рассылаліся непрыстойныя паведамленьні дзецям. Паліцыя адмовіла жанчыне ў расьсьледаваньні справы, але яна з дапамогай адваката атрымала зьвесткі аб сваіх крыўдніках ад Facebook, і дабілася іх абвінавачаньня ў судзе.