Сёлета ў ВНУ плянуецца прыняць на 14 тысяч чалавек менш, чым летась. Ня змогуць удзельнічаць у конкурсе абітурыенты, якія атрымалі за тэставаньне адзнакі, ніжэйшыя за сем балаў.
Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч 11 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН. Сёлетні плян набору прадугледжвае 91,6 тысячы першакурсьнікаў, што на 14 тысяч менш, чым у 2011-м. Паводле Сяргея Маскевіча, гэта зьвязана са зьмяншэньнем колькасьці выпускнікоў школ.
Як адзначыў міністар, асноўнае новаўвядзеньне ўступнай кампаніі гэтага году — парог для здачы выпрабаваньняў цэнтралізаванага тэставаньня ў 7 балаў. Абітурыенты, у якіх адзнака ніжэйшая за гэтую, ня змогуць удзельнічаць ва ўступнай кампаніі ў ВНУ.
У гэтым годзе на 20% скарочаны прыём на навучаньне за кошт сродкаў бюджэту на эканамічныя спэцыяльнасьці, на 15% — на юрыдычныя, на 4% — на гуманітарныя. Разам з тым удвая павялічаны прыём на спэцыяльнасьці, зьвязаныя з нанатэхналёгіямі, на 11% — з IT-тэхналёгіямі.
Усяго студэнтаў будуць прымаць 54 вышэйшыя навучальныя ўстановы: 45 дзяржаўных і дзевяць прыватных.