У кватэрах расейскіх апазыцыянэраў прайшлі ператрусы

Ператрус у Аляксея Навальнага

У кватэрах каля дзесяці расійскіх апазыцыянэраў сёньня прайшлі ператрусы ў сувязі з справай аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня.
Як паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі, супрацоўнікі паліцыі прыйшлі ў кватэры Аляксея Навальнага, Сяргея Удальцова, Ільлі Яшына. Раней журналістка Вольга Раманава паведаміла ў Фэйсбуку, што ператрус ідзе таксама ў кватэры ў тэлевядучай Ксеніі Сабчак, і дадае, што паліцыя прыйшла і да Барыса Нямцова.

Напярэдадні прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімір Маркін заявіў, што ўлады маюць намер затрымаць усіх без выключэньня ўдзельнікаў беспарадкаў на «Маршы мільёнаў».