Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) пачаў дысцыплінарную справу супраць Расейскага футбольнага зьвязу ў сувязі з паводзінамі расейскіх заўзятараў на матчы Расея-Чэхія ў пятніцу.
Паводле УЕФА, расейцы кідалі на поле фэерверкі і дэманстравалі банэры зь недазволеным зьместам.
Акрамя таго, УЕФА сумесна з арганізацыяй "Футбол супраць расізму ў Эўропе" будзе расьследаваць паведамленьне, што з боку расейскіх заўзятараў гучалі расісцкія абразы ў дачыненьні да абаронцы чэскай зборнай Тэадора Гебрэсэлассіе.