Хочаце лепш вучыцца? Вучыцеся нанач.
Гэта галоўная выснова з дасьледаваньня, падчас якога вывучалі ўплыў сну і часу сутак на навучаньне і памяць. Сон спрыяе замацаваньню новых ведаў, а таксама ўмацоўвае здольнасьць вучыць новае, піша доктар псыхалёгіі Майкл Брэўс у інтэрнэт-газэце Huffingtonpost Post.
Удзел у дасьледаваньні ўзялі 207 студэнтаў, якія спалі рэгулярна мінімум па 6 гадзінаў на суткі і вучылі два розныя наборы словазлучэньняў. Адзін набор уключаў сэмантычна зьвязаныя пары, а ў другім былі незьвязаныя словы. Гэта розьніца вельмі важная. Калі чалавек спрабуе запомніць незьвязаныя па сэнсе словы, то ён па сутнасьці стварае ў розуме новыя асацыятыўныя шэрагі.
Студэнтаў падзялілі на групы. Частка вучыла слова зранку, а 9-ай раніцы, а частка – а 21-ай вечару. Іх правяралі праз 30 хвілінаў, пасьля 12 гадзінаў і праз суткі. Атрымліваецца, што частка пайшла спаць неўзабаве пасьля вучобы, а студэнты, якія вучылі зранку, правялі яшчэ звычайны дзень бяз сну.
Гэты тэст дазволіў навукоўцам ацаніць уплыў часу сутак на выніковасьць навучаньня. І што яны выявілі?
Час сутак не ўплывае на прадукцыйнасьць і кароткую памяць (30 хвілінаў), вынікі аднолькавыя і для тых, хто вучыў нармальныя словазлучэньні і сэнсава не зьвязаныя. Праз 12 гадзінаў вынікі былі лепшыя ў тых, хто вучыў словы ўвечары перад сном. Праз суткі праверылі яшчэ раз: вынікі ў тых, хто пайшоў спаць пасьля вучобы, лепшыя.
Самае цікавае тое, што студэнты, якія вучылі зьвязаныя словазлучэньні — аднолькава добра справіліся з тэстам, незалежна ад таго, вучылі яны словы зранку і ўвечары. А вось для тых, у каго заданьне было складанейшае — вывучыць розныя па сэнсе словы, вынікі былі зусім іншыя. Тыя, хто вучылі словы ўвечары перад сном, справіліся лепш.
Гэтае дасьледаваньне паказала, што сон карысна ўплывае на здольнасьць вучыцца і запамінаць, калі ён наступае неўзабаве пасьля засваеньня матэрыялу. Сон стабілізуе, умацоўвае, апрацоўвае новыя веды, набытую інфармацыю.
Аднак сон ня толькі паляпшае памяць. Ён памяншае эмацыйнае ўзьдзеяньне балючых успамінаў. У дасьледаваньні дзьвюм групам людзей паказвалі непрыемны малюнак два разы зь перапынкам у 12 гадзінаў. Тыя, хто спалі паміж праглядамі малюнку, паведамілі, што адчулі менш эмоцыяў пры другім праглядзе, чым тыя, хто ня спаў. Тамаграфія паказала зьніжэньне актыўнасьці часткі мозгу, адказнай за эмоцыі, у тых, хто спаў паміж праглядамі.
Такім чынам, калі вы рыхтуецеся да тэсту, пачынаеце новую цяжкую працу, калі перажываеце ці проста хочаце адчуць сябе лепш, рэцэпт адзін: пасьпіце!