8 чэрвеня актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленьне пра тое, што зь ім ня будзе працягнуты кантракт.
Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», да яго дадому прыехалі інжынэр аддзелу мэнэджмэнту пэрсаналу аўтаагрэгатнага заводу Ала Ткачова і інжынэр аддзелу арганізацыі працы і заработнай платы Вольга Мініч. Нягледзячы на тое, што Рыгор Грык на бальнічным, супрацоўніцы заводу ўручылі яму пісьмовае паведамленьне за подпісам дырэктара заводу Юркевіча А.В. пра тое, што ён будзе звольнены 30.06.2012 году ў адпаведнасьці з п.2 арт.35 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Рыгор Грык працаваў на заводзе тэрмістам на абсталяваньні токаў высокай частотнасьці.
«Ці буду абскарджваць, вырашу пасьля таго, як выйду з бальнічнага, пасьля кансультацыі з юрыстамі і візыту ў аддзел кадраў», — паведаміў ён «Свабодзе».
Сам Рыгор Грык лічыць, што яго звальняюць з працы на Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе за актыўную грамадзянскую пазыцыю і абарону правоў простых рабочых і грамадзян.
Раней з Рыгорам Грыкам не працягнулі кантракт на Баранавіцкім баваўняным камбінаце ў 2009 годзе пасьля парлямэнцкіх выбараў 2008 году, калі ён быў кандыдатам у дэпутаты. У 2010 годзе зь ім таксама не працягнулі кантракт на Баранавіцкім вагонным дэпо, калі ён балятаваўся ў мясцовы Савет.