Дзесяцігадовая гісторыя Бібліятэкі Свабоды — гэта 35 назваў: гісторыя і культура, рэпартажы і досьледы, вершы і мэмуары. Другой кнігай сэрыі ў 2002 годзе «Дарога праз Курапаты» — кніга аднаго рэпартажу, які штодня гучаў на хвалях Радыё Свабода ад восені 2001 да лета 2002 году.
Дарогу праз магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій вяла ўлада, узброеная бульдозэрамі, судамі, АМОнам. Абарону трымалі маладыя — дзяўчаты і хлопцы, а таксама вязьні ГУЛАГу, сьвятары, археолягі, палітыкі , госьці з-за межаў краіны. Увесь ас над лягерам валанцёраў лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, ладзілі талокі, ставілі крыжы. Увесь час працавалі карэспандэнты «Свабоды».
Карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь перадала больш за 200 рэпартажаў з Курапатаў і была ўганараваная прэміяй імя Алеся Адамовіча, якою беларускі ПЭН-цэнтар адзначае лепшую журналісцкую працу году.
20 красавіка 2002. Мінулай ноччу згарэў намёт абаронцаў Курапатаў. Ганна Соўсь бярэ інтэрвію ў Сяржука Мацкойця. Фота Ўладзімера Кармілкіна.
Алена Ціхановіч: Ганна, сёньняшняе прачытаньне гэтай кнігі дае нам адну перавагу — мы ведаем, што сталася далей зь яе героямі. Мы ведаем, што пераважная большасьць абаронцаў Курапатаў у 2001 прыйшлі і на Плошчу ў 2010, многія зь іх сталі і вязьнямі Плошчы. Згадаю імёны напрыклад Алеся Атрошчанкава ці Васіля Парфянкова. Як ты ўспрымаеш рост, грамадзкае і асабістае разьвіцьцё гэтых і іншых герояў?
Ганна Соўсь: Я працягну сьпіс абаронцаў Курапатаў, імёны якіх сталі шырока вядомыя. Тыя ж палітвязьні Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, былыя палітвязьні Зьміцер Бандарэнка, Алег Гнедчык. Ранейшыя палітвязьні Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук. Усе яны абаранялі Курапаты ў 2001-2002 гадах. Ня ўсе пайшлі ў палітыку, як напрыклад бард Арына Лісецкая...
Мінула ўжо больш за 10 гадоў, але ўсе гэтыя гады, калі я брала ўдзел у шэсьці на Курапаты з нагоды Дзядоў, абавязкова сустракала ў калёне кагосьці з абаронцаў Курапатаў. Ты згадала Васіля Парфянкова, а менавіта яго першым пачалі судзіць за Плошчу летась. І я тады пабачыла ў клетцы ў судовай залі сталага, мужнага, зьведаўшага пакуты Васіля і параўнала з тым 18-гадовым хлапчуком, які прыйшоў бараніць урочышча, бо ня мог не прыйсьці.
Я перакананая, што менавіта Курапаты вызначылі ягоны лёс, ягоны ўдзел у дэмакратычным руху. Я ведаю, што Васіль езьдзіў на кіеўскі Майдан падтрымаць украінцаў падчас памаранчавай рэвалюцыі. Далей быў тэрмін за Плошчу-2010, і цяпер Васіль ізноў асуджаны за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду на паўгода зьняволеньня, і яго прысуд, паводле праваабаронцаў, палітычна матываваны.
На маю думку, Курапаты ў пэўным сэнсе зьмянілі жыцьцё тых, хто браў удзел у кругласутачнай вахце памяці, нават калі іх ўдзел і быў кароткім. Я згадаю гомельскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам пад ціскам КДБ, не захацеў стаць даносчыкам. Дык вось і ён прыяжджаў у Курапаты бараніць урочышча ў 2001. Напэўна менавіта на магілах расстраляных карнікамі НКВД і мацавалася ягонае перакананьне — нельга быць з нашчадкамі катаў.
Але героі кнігі «Дарога праз Курапаты» — гэта ня толькі моладзь, гэта і людзі сталага ўзросту, якія дагэтуль прыходзяць у Курапаты, парадкуюць месцы пахаваньняў. Для іх гэта не разавая, хай і доўгатэрміновая акцыя, гэта для іх проста іх жыцьцё. Калі вы ў любую суботу прыйдзеце ва ўрочышча, дакладна сустрэнеце там Уладзімера Юхо, які ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў апякуецца Курапатамі, вы пабачыце там крыжы, якія зрабіў жодзінскі цясьляр Анатоль Рыбкавец, на талацэ напэўна пабачыце актывіста КХП БНФ Алеся Чахольскага, Аліну Дуброўскую з Койданава, дачку расстралянага паэта Маю Кляшторную, якая ведае гісторыю кожнага крыжа ў Курапатах, гісторыка Ігара Кузьняцова, які штомесяц праводзіць у Курапатах акцыі памяці. Усе яны — таксама героі кнігі «Дарога праз Курапаты». Курапаты прайшлі і праз іх жыцьцё.
На жаль, ня ўсе героі кнігі з намі цяпер. Ня стала Алеся Юршэвіча, Пятра Шашкеля, людзей якія самі зьведалі, што такое сталінскія рэпрэсіі і намагаліся зрабіць усё, каб Курапаты не паўтарыліся. Няма і майго калегі журналіста Альгерда Невяроўскага, якія таксама адзін з аўтараў гэтай кнігі.
Ціхановіч: Курапацкая эпапэя ў многім разьвівалася па законах драмы ці тэатру. Я памятаю гэтыя рэпартажы ў эфіры — у іх сапраўды нешта заўсёды адбывался. Асаблівай кульмінацыяй мне здаецца зьяўленьне намёту. Як ты згадваеш гэты адзін з першых абарончых пратэстных намётаў?
Соўсь: Я дакладна памятаю, як усё пачыналася. Пасьля майго першага рэпартажу на Свабодзе 20 верасьня 2001 у Курапаты пачалі прыходзіць людзі, яны ставілі крыжы, запальвалі сьвечкі, але па ўрочышчу працягвалі езьдзіць бульдозэры. І вось 24 верасьня прыехаў Павал Севярынец, ён стаў перад бульдозэрам і сказаў: «Усё, сюды больш ніхто не паедзе».
І тады ўначы ў Курапатах зьявіўся першы намёт, яшчэ маленькі, на некалькі чалавек, а потым яшчэ адзін. Недзе праз тыдзень актывісты Партыі БНФ прывезьлі вялікі вайсковы намёт, які прастаяў да красавіка 2002 году, пакуль яго не спалілі. Калі зьявіліся першыя намёты, я добра памятаю тую атмасфэру абуджэньня, нейкай узьнёсласьці, «так, у нас атрымаецца, мы будзем тут стаяць да апошняга». Кожны дзень зьяўляліся новыя людзі. З розных гарадоў, амаль усе яны даведваліся пра акцыю ў Курапатах з эфіру Радыё Свабода. Памятаю, як спынілася фура, выйшаў кіроўца зь пакетам з харчамі, перадаў яго моладзі, і сказаў мне на дыктафон: Я больш не хачу, каб нас тут стралялі. У Курапатах.
Першыя тыдні быў сапраўдны ўздым, будаўніцтва спынілася, міліцыя пакуль не чапала абаронцаў Курапатаў. Дзясяткі людзей несьці ваду, харчы для тых, што стаў жыць у намётавым лягеры. Лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. І яшчэ не было сапраўдных халадоў.
Найбольш драматычны момант быў у красавіку 2002, калі намёт падпалілі, і адзін з абаронцаў Алесь Поклад атрымаў моцныя апёкі. Разам зь ім у згарэлым намёце былі ўжо згаданы мной Васіль Парфянкоў і Ірына Вяткіна, яны моцна не пацярпелі. Міліцыя так і не расьсьледавала гэты выпадак, палічыла, што абаронцы Курапатаў неасьцярожна абыходзіліся з агнём. Адказу на тое, што адбылося тады насамрэч, мы ня маем дагэтуль.
Ціхановіч: Ганна, магілёўскія будаўнікі, зь якімі ты сутыкнулася там на месцы, пра Курапаты даведваліся ад цябе. Памятаеш, усё было — нехта зь іх сыходзіў, казаў што не хацеў бы езьдзіць па касьцях, а нехта казаў, што яму ўсё роўна, абы плацілі. Нейкі п’яны бульдазэрыст разганяў жанчын манціроўкай. Потым урэшце будаўнікі і абаронцы Курапатаў нават сябравалі. Ці можаш ты сказаць, што Курапаты за гэты час сталі для грамадзтва нечым бясспрэчна важным, або ўсё яшчэ — гэта месца для розных падыходаў?
Соўсь: І так, і так. Курапаты — гэта бясспрэчны сымбаль, важная частка трагічнай гісторыі Беларусі, ужо немагчыма перакрэсьліць значэньне гэтага месца. Усе раскопкі і дасьледаваньні часоў першых гадоў незалежнасьці Беларусі, і часоў Лукашэнкі засьведчылі, што ў Курапатах карнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў нявінных людзей. Гэта бясспрэчна, і нават улады, якія шануюць лінію Сталіна, спынілі спробы дыскрэдытацыі гэтага сымбалю. І ў той жа час гэта месца для розных падыходаў. Хтосьці нясе ў Курапаты крыж, хтосьці малюе на камянях абразы, хтосьці, як калісьці былы палітвязень Алесь Юршэвіч садзіць у сасновым курапацкім лесе каштанавую алею. Бясспрэчна і тое, што пасьля гучнай акцыі абароны Курапатаў гэтае месца стала значна больш вядомае, і ўжо значна менш людзей прыходзіць як раней у гэты лес распаліць вогнішчы і прыгатаваць шашлыкі. Сюды ідуць ўшанаваць памяць ахвяраў. І гэта адзін з вынікаў той доўгатэрміновай акцыі, гісторыя якой у гэтай кнізе.
Ціхановіч: Ганна, а які рэпартаж нельга забыць?
Соўсь: Гэта быў рэпартаж 8 лістапада 2001 году, калі міліцыя гвалтам разганяла лягер абаронцаў Курапатаў і мяне падчас жывога эфіру крыху атруцілі сьлезацечным газам. Прапаную паслухаць.
Затрыманы 8 лістапада 2001 Ўладзімер Юхо
Ціхановіч: Як адбывалася ўзваемасувязь са Свабодай абаронцаў Курапатаў. Ці можна дапусьціць, што яны б там не былі, калі б пра іх не паведамляла Свабода?
Соўсь: Што адбылося, то адбылося. Гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Але праўда тое, што пасьля першага рэпартажу Свабоды, пасьля гутаркі з будаўнікамі ў Курапаты пачалі прыходзіць людзі.
Безумоўна, тое, што кожны дзень Свабода вяла рэпартаж з Курапатаў, гэта дадавала абаронцам надзеі быць пачутымі, гэта давала ім ўпэўненасьць, што пра іх справу даведаюцца ва ўсёй Беларусі і ў сьвеце.
Гэта была цяжкая 8-месячная вахта ў студзёныя маразы і гідкія адлігі. Гэта было фізычна нялёгка і для абаронцаў, і для журналістаў. У мяне тады не было тады машыны, і дарога да Курапатаў займала гадзіну язды на 24 аўтобусе туды і назад столькі ж. Дыктафон замярзаў пры 20 градусах марозу, я не кажу ўжо пра хлопцаў і дзяўчатах, якія жылі ў намёце. Складанасьць для журналіста была і ў тым, каб знаходзіць новыя павароты, бо часта ў лесе нічога не мянялася. І я пачынала расказваць пра кожнага з абаронцаў, потым знаёмілася з людзьмі, якія туды прыходзілі. Далей мы пачалі рабіць больш шырокія рэпартажы, прысьвечаныя тэме Курапатаў, сталінскіх рэпрэсій.
У Курапатах «Свабоду» чакалі і слухалі штодня. Гэта была амаль адзіная крыніца інфармацыі для тых, хто жыў у намёце. Я не памылюся, калі скажу, што з Курапацкага лягеру ўскосна паўстала намётавае мястэчка на Плошчы Каліноўскага ў 2006, і каб яго гвалтоўна не разагналі, многія курапатчыкі маглі б вытрымаць не адзін месяц.
Ціхановіч: З другога боку, шмат слухачоў Свабоды паехалі ў Купапаты менавіта таму, што пачулі па Радыё Свабода. Як табе запомніўся гэты рух?
Соўсь: Гэта былі ўзаемна зьвязаныя рэчы. Напрыклад, я раблю рэпартаж, у якім валанцёры просяць прынесьці пітной вады, і дзякуюць за крупы і сочыва, і на наступны дзень людзі нясуць ваду. Гэта была ўнікальная зьява. Радыё Свабода зьвязвала абаронцаў з, так бы мовіць, іншым сьветам, гэта была і інфармацыя, і падтрымка, многія людзі пачалі стала прыходзіць у Курапаты менавіта дзякуючы рэпартажам Радыё Свабода.
Ціхановіч: Ганна, падзеі ў Курапатах безумоўна ўвесь час падштурхоўвалі да палітычных, дзяржаўных рашэньняў — мы памятаем, былі звароты ў парлямэнт, ствараліся экспэртныя камісіі, абмяркоўваліся ідэі мэмарыялу. Што можна назваць вынікам?
Соўсь: Я скажу так, абмеркаваньні і звароты могуць і цяпер працягвацца, але яны нічога не вырашаюць. Вырашаюць людзі, якія робяць канкрэтныя справы. Такія як актывісты КХП БНФ, чыімі намаганьнямі паўсталі сотні крыжоў у Курапатах, дзякуючы якім там парадак. Адным з галоўных вынікаў я б назвала тое, што на месцы масавых расстрэлаў цяпер больш чым паўтысячы крыжоў, што гэтае месца ўшанаванае і вядомае ва ўсім сьвеце.
Ціхановіч: Як гэта кніга зьмяніла тваё жыцьцё?
Соўсь: Безумоўна, гэта быў унікальны журналісцкі досьвед. 250 рэпартажаў з аднаго месца менш чым за год. Ніколі такога ў маім журналісцкім жыцьці такога больш ня будзе, і я ўдзячная лёсу, што 20 верасьня 2001 ўвечары пасьля таго, як я зрабіла рэпартаж пра інаўгурацыю Лукашэнкі на другі тэрмін, кіраўніцтва мяне накіравала ў Курапаты. Так была пракладзеная мая дарога на Курапаты.
Што «Свабода» павінна быць у Курапатах штодня, вырашыў дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук, і тое, што потым гэтыя рэпартажы сталі падставай для кнігай, гэта таксама была ягоная ідэя. Ці была я проста выканаўцам? Я імкнулася да бесстароннага журналісцкага падыходу, але Курапаты за гэты час сталі часткай майго жыцьця. Гэта і мая Дарога праз Курапаты.
Ціхановіч: Ці трэба гэту кнігу неяк дапісваць. Ці хацела б ты скарыстаць магчымасьць нейкага пасьляслоўя?
Соўсь: А пасьляслоўе «Дарогі праз Курапаты» пішацца само па сабе, толькі ня ў кнізе, а ў эфіры і на сайце «Свабоды».
Ганна Соўсь, Мікола Капарыха, Пятро Шашкель
Ужо пасьля заканчэньня вахты памяці я зрабіла, не памылюся, з сотню рэпартажаў з Курапатаў, з шэсьцяў, з талокаў, пасьля фактаў вандалізму. «Свабода» першая паведамляла пра вандалізм у Курапатах, і першая давала на сайце фота адноўленага Крыжа Пакуты і Лавы Клінтана. У 2008 годзе мы правялі ўнікальны фотаконкурс «Мае фота --- Мае Курапаты» да 20-годзьдзя адкрыцьця праўды пра расстрэлы ў Курапатах. Было даслана больш за 200 фотаздымкаў з Курапатаў розных часоў і грамадзкі рэдактар фотаконкурсу «Мае фота — мае Курапаты» Зянон Пазьняк выбіраў найбольш цікавыя і характэрныя фотаздымкі. І ганараваньне пераможцаў адбылося менавіта ў Курапатах.
Такім чынам пасьляслоўе да «Дарогі праз Курапаты» піша само жыцьцё, і карэспандэнты «Свабоды», для якіх тэма нацыянальнага нэкропалю Курапатаў заўсёды будзе адной з прыярытэтных.

Your browser doesn’t support HTML5
Ціхановіч: Як адбывалася ўзваемасувязь са Свабодай абаронцаў Курапатаў. Ці можна дапусьціць, што яны б там не былі, калі б пра іх не паведамляла Свабода?
Соўсь: Што адбылося, то адбылося. Гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Але праўда тое, што пасьля першага рэпартажу Свабоды, пасьля гутаркі з будаўнікамі ў Курапаты пачалі прыходзіць людзі.
Безумоўна, тое, што кожны дзень Свабода вяла рэпартаж з Курапатаў, гэта дадавала абаронцам надзеі быць пачутымі, гэта давала ім ўпэўненасьць, што пра іх справу даведаюцца ва ўсёй Беларусі і ў сьвеце.
У Курапатах «Свабоду» чакалі і слухалі штодня