У Брусэлі ў Эўрапарлямэнце адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Прававое ўрэгуляваньне злачынстваў камунізму».
Гэта — ня першая міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная палітычнаму і юрыдычнаму аналізу злачынстваў камунізму. Цягам апошніх гадоў гэты форум пераўтварыўся ў своеасаблівы сталы ворган — з удзелам палітыкаў, навукоўцаў, актывістаў праваабарончых арганізацыяў. У 2008 годзе ў Празе ўдзельнікаў канфэрэнцыі вітаў Вацлаў Гавэл, ганаровым госьцем і выступоўцам была старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. У лютым 2010 году, таксама ў сталіцы Чэхіі, з дакладам аб прававых аспэктах камуністычных злачынстваў у Беларусі выступаў Зянон Пазьняк.
Сёлета арганізатарам канфэрэнцыі выступіў Эўрапарлямэнт, удзельнікі сабраліся ў Брусэлі.
Сваё прывітаньне ўдзельнікам канфэрэнцыі даслала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая адзначыла, што ў Беларусі цягам дзесяцігодзьдзяў фізычнае зьнішчэньне людзей камуністычнай сыстэмай спалучалася з сыстэматычнай русыфікацыяй, здушэньнем мовы, культуры, нацыянальных адметнасьцяў. «Беларусь і сёньня пакутуе ад праўленьня прамых палітычных наступнікаў камуністычнага рэжыму», — адзначыла Івонка Сурвіла.
На канфэрэнцыі з дакладам «Да пытаньня аб прававым урэгуляваньні злачынстваў камунізму: беларуская пэрспэктыва» выступіў намесьнік сакратара замежных спраў Рады БНР Мікола Пачкаеў (Лёндан).
Ён нагадаў, што «дэмакратычная беларуская дзяржава была абвешчаная цалкам незалежнай 25 сакавіка 1918 году. БНР была прызнаная некалькімі дзяржавамі, але ў выніку недахопу падтрымкі з боку вялікіх дзяржаў таго часу, у пачатку 1919 году БНР была захопленая Чырвонай Арміяй Савецкай Расіі, яе дзяржаўныя інстытуцыі выправіліся ў выгнаньне. Беларусь была абвешчаная савецкай рэспублікай. Затым яна была падзелена паміж Савецкай Расеяй і Польшчай паводле Рыскай мірнай дамовы ў 1921 годзе. Лялечная БССР была адноўленая на ўсход ад гэтай мяжы, ўключаная ў склад СССР, і зазнала бальшавіцкі і сталінскі тэрору. З 1929 году камуністычныя „сацыяльныя чысткі“ ў Беларусі былі дапоўненыя сыстэматычным перасьледам і зьнішчэньнем нацыянальнай адукаванай клясы. Пасьля верасьня 1939 г,, тая самая доля напаткала заходнія раёны Беларусі. Рэпрэсіі працягваліся і ў меншых маштабах пасьля Другой усясьветнай вайны. Агульная колькасьць ахвяраў, якія можна прасачыць па дакумэнтальных спасылках, у цяперашні час ацэньваецца прыкладна ў 700 000, г. зн. каля 10% насельніцтва. Колькасьць забітых у Курапатах пад Менскам, часткова раскапаных ў 1988 годзе, паводле ацэнак, налічвае больш 150 000 ахвяраў. Ганеньні на дысыдэнтаў і палітыка „разьдзяржаўленьня“ ў Беларусі працягвалася, у розных формах, аж да канца перабудовы».
Мікола Пачкаеў нагадаў, што ў 1990-1991 дэпутацкая група БНФ у Вярхоўным Савеце дамаглася прыняцьця некаторых прававых нормаў у дачыненьні да ахвяраў рэпрэсій, аднак пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, у 1995 годзе, ахвяры былі пазбаўленыя льготаў. Нарэшце, паведаміў спадар Пачкаеў, цяперашнія рэпрэсіі ў Беларусі зрабіліся магчымымі ў тым ліку і таму, што ў Беларусі, у адрозьненьне ад шмат якіх краінаў Усходняй Эўропы, камуністычная сыстэма не была асуджаная.
Значная частка выступу прадстаўніка БНР была прысьвечаная прававой ацэнцы злачынстваў камунізму. На думку Міколы Пачкаева, у выпадку зь Беларусьсю можна казаць пра юрыдычны тэрмін «бесьперапыннасьці» камуністычных злачынстваў — паколькі адбылося аднаўленьне элемэнтаў камуністычнай сыстэмы.
Ад імя сакратарыяту замежных спраў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадар Пачкаеў прапанаваў увесьці ў Эўразьвязе судовую адказнасьць за злачынствы камунізму бяз тэрміну даўніны. Рада БНР у выгнаньні будзе заклікаць будучую дэмакратычную ўладу ў Беларусі падтрымаць стварэньне міжнароднага суду за злачынствы камунізму і камуністычных злачынстваў вытворных, бяз тэрміну даўніны. «Мы лічым, што прызнаньне юрысдыкцыі судовага органу павінна быць абавязковай умовай для любой дзяржавы, якая хоча ўступіць у пагадненьне аб асацыяцыі альбо далучэньні да Эўразьвязу, ці ўступаць у іншыя тыпы пагадненьняў з ЭЗ», — заявіў у Брусэлі прадстаўнік Рады БНР.