Кітайскае таварыства вывучэньня правоў чалавека мае намер супрацоўнічаць зь Беларусьсю, заявіў старшыня таварыства Ло Хаоцай.
«Мэта візыту – вывучыць ваш вопыт у гэтай галіне і знайсьці магчымасьці далейшага супрацоўніцтва», – сказаў Ло Хаоцай, сустракаючыся ў аўторак у Менску з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім. Пра гэта паведамляе «Интерфакс-Запад».
Прадстаўнік Кітаю адзначыў, што «некаторыя заходнія краіны пад прыкрыцьцём абароны правоў чалавека ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых краін». На яго погляд, гэта разбурае дух прынцыпаў ААН у сфэры абароны правоў чалавека.
Ло Хаоцай заявіў, што «ў галіне абароны правоў чалавека, у любой краіне няма ідэалу». Ён дадаў, што на працягу многіх гадоў народы Кітаю і Беларусі супрацоўнічаюць у праваабарончай сфэры і аказваюць адзін аднаму падтрымку.
У сваю чаргу Гумінскі назваў тэму абароны правоў чалавека «няпростай». «Мы ўпэўненыя, што ў гэтым пытаньні нам ёсьць пра што пагаварыць, абмяняцца думкамі, каб разам ісьці далей па шляху разьвіцьця правоў чалавека», – дадаў ён.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыя залічаюць Беларусь і Кітай да ліку краін, дзе шырока парушаюцца правы чалавека, свабода прэсы, выказваньняў і сходаў. У абедзьвюх краінах у турмах утрымліваюцца палітвязьні і выконваюцца сьмяротныя прысуды.