Бабруйск: актывіст Свабоднага прафсаюзу судзіцца з заводам

5 чэрвеня суд разгледзіць скаргу Міхаіла Кавалькова супраць кіраўніцтва Заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.
На тэрыторыі прадпрыемства знаходзіцца офіс Свабоднага прафсаюзу. Адміністрацыя завода адмаўляецца даваць старшыню суполкі пропускі. Заяву пра гэта Міхаіл Кавалькоў накіраваў у суд, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Кавалькоў адзначае, што паводле закону аб прафсаюзах ён павінен мець вольны доступ у любы час у тыя месцы, дзе працуюць сябры незалежнага прафсаюзу.

Як сьцьвярджае Міхаіл Кавалькоў, яму не выдавалі пропуск на завод ад 21 траўня. Адмову ў допуску на працоўнае месца, заяўляе актывіст, яму не тлумачылі. Сам жа ён лічыць, што такім чынам адміністрацыя спрабуе блякаваць працу прафсаюзу і рэагуе на калектыўнае патрабаваньне працаўнікоў прадпрыемства павысіць заробкі.