Экс-прэзыдэнт Эгіпту прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня

2 чэрвеня суд у Каіры прызнаў былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака вінаватым у гібелі дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць дыктатуры ў студзені і лютым 2011 году.
Пра гэта паведамляе Associated Press.

Суд палічыў, што былы кіраўнік краіны вінаваты ва ўжываньні сілы супраць дэманстрантаў.

Пасьля агалошаньня прысуду ў судовай залі і на трыбунах пачаліся сутыкненьні. Родныя загінуўшых і пацярпелых патрабавалі сьмяротнага пакараньня для экс-прэзыдэнта.

На пачатку 2011 году ў Эгіпце пачаліся хваляваньні. Яны перарасьлі ў народную рэвалюцыю. У выніку чаго Хосьні Мубарак вымушаны быў адыйсьці ад улады. Падчас падаўленьня народнага пратэсту было забіта болей за 800 чалавек.