Журналістак затрымалі ў парку Горкага. Яны асьвятлялі Дзень абароны дзяцей.
15.30 Прадстаўнік «Белсату» Міхась Янчук паведаміў, што абедзьвюх журналістак адпусьцілі прыблізна 15.30. Яны былі дапытаныя міліцыянтам. Гутарку зь імі спрабаваў правесьці супрацоўнік КДБ, які адмовіўся прадставіцца. Але журналісткі, у сваю чаргу, адмовіліся зь ім размаўляць, пакуль ён сябе не назаве.
Вольгу Чайчыц распавяла, што яна адмовілася размаўляць з прадстаўнікамі КДБ, пакуль яны не назавуць сябе. Апошнія адмовіліся прадставіцца і праз пэўны час выпусцілі Вольгу.
15.00 Затрыманыя журналісткі знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску.
Як паведаміў БАЖ па тэлефоне прадстаўнік тэлеканалу «Белсат», пісьмовыя тлумачэнні ў журналістак узяў інспэктар па справах непаўнагадовых Андрэй Дыяновіч. Ён жа паведаміў Вользе і Таццяне, што нікуды іх не выпусціць, бо павінны прыехаць прадстаўнікі КДБ, каб паразмаўляць з журналісткамі.