Сквэр перад пасольствам Расеі ў Вільні стаў месцам правядзеньня акцыі пратэсту супраць праекту будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі. Паводле ініцыятараў пратэсту, сёньня ў часе свайго візыту ў Беларусь прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін мае абмеркаваць зь беларускімі ўладамі пытаньне будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
«Мэта візыту — далейшая прапаганда атамнага праекту ў Астраўцы. Гэта ў нас выклікае трывогу, мы ня хочам, каб побач зь Вільняй зьявіўся такі атамны монстар», — сказаў журналістам адзін з арганізатараў акцыі, прадстаўнік партыі «зялёных» Томас Тамілінас.
У адказ на расейска-беларускі праект будаўніцтва АЭС у Астраўцы Літва магла б узьняць пытаньне бязьвізавага рэжыму паміж Расіяй і ЭЗ. «Адна з умоў можа быць наступная: калі Расія хоча бязьвізавага рэжыму з ЭЗ, не будуйце АЭС на мяжы з намі, і тады Літва падумае», — заявіў Тамілінас. Паводле яго, тэрыторыі за 40 кілямэтраў ад мяжы зь Літвой у выпадку аварыі на АЭС стануць нежылой зонай.